Знайсці
22.04.2024 / 22:102РусŁacБел

Падлеткі зладзілі бітву на Нямізе. Дваіх пастфактум затрымала міліцыя

Падлеткі пасварыліся ў інтэрнэце, а пасля перайшлі ў афлайн і ўчынілі масавую бойку ў цэнтры Мінска.

Скрыншот відэа: Міліцыя Мінска

Відэа бойкі пад мостам на Нямізе відавочцы апублікавалі ў інтэрнэце. На роліку відаць, як некалькі чалавек збіваюць ляжачага на тратуары. Затым да бойкі далучаюцца іншыя падлеткі. Усяго ў «стрэлцы» ўдзельнічалі больш за дзесяць чалавек.

У сталічнай міліцыі заявілі, што ўстанавілі ўсіх удзельнікаў бойкі. Дваіх з іх — мінчукоў 17 і 18 гадоў — затрымалі і даставілі ў Цэнтральны РУУС.

Паводле інфармацыі сілавікоў, два падлеткі пасварыліся ў інтэрнэце, а затым вырашылі сустрэцца ў цэнтры горада і высветліць адносіны.

Ініцыятар бойкі — 17-гадовы школьнік — атрымаў адміністрацыйную справу за дробнае хуліганства.

Чытайце таксама:

Два васьмікласнікі вырашылі пазабаўляцца — зараз іх чакае суд за злоснае хуліганства

Школьнікаў з Барысава звазілі на экскурсію на Акрэсціна. І гэта не жарт

У Брэсце для школьнікаў зладзілі тэлемост з непрызнаным Прыднястроўем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Леня/адказаць/
23.04.2024
Зумеры не ў курсах, што у цэнтры на кожным метры камеры з распазнаванне твару. Найшлі месца дзе стрэлку забіваць. У мае гады такога крынжу не было
2
Рэзультат ідэалагічнай працы/адказаць/
23.04.2024
Гэтыя дзеці бачылі, якія зверствы чыніў АМАП на вуліцах у 2020м, як збіваў мірных людзей. Пасля чаго ідэолагі, тэлевізар распавядалі, што гэта нармальна, гэта добра - біць, выкрадаць людзей на вуліцах. Лукашысты самі прывучылі дзяцей, што гвалт на вуліцах гэта нармальна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031