Знайсці
20.04.2024 / 22:2917РусŁacБел

Сэкс на сметніку ў цэнтры Мінска скончыўся для пары замежнікаў крыміналкай

Падарунак на 8 Сакавіка ацанілі не ўсе.

Фота носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Наша Ніва

У Мінску будуць судзіць мужа і жонку, якія 8 сакавіка займаліся сэксам у цэнтры сталіцы. Пра гэта распавялі агенцтву «Мінск-Навіны» ў пракуратуры Цэнтральнага раёна.

Пара замежнікаў — узростам 39 і 48 гадоў — адзначала 8 Сакавіка ў кафэ на праспекце Пераможцаў. Калі ўстанова зачынілася, яны вырашылі заняцца сэксам каля смеццевых кантэйнераў за будынкам.

Аднак інтым пабачылі двое падлеткаў. Яны знялі незвычайную падзею на сметніку на відэа. Яно трапіла да супрацоўнікаў міліцыі, і праз некалькі дзён замежнікаў затрымалі. Супраць іх распачалі крымінальную справу за злоснае хуліганства (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства з выключным цынізмам).

Максімальнае пакаранне па артыкуле — шэсць гадоў пазбаўлення волі. Да суда муж і жонка знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Чытайце таксама:

У Магілёўскай вобласці супрацоўніка дзіцячага садка абвінавацілі ў распусных дзеяннях над 13 дзеткамі 

«Давайце яшчэ гуляць у цэлак». Бондарава назвала Прыдыбайлу заднепрывадным лабістам палавых дэвіяцый

Расійскі вайсковец згвалціў уцякачку з Украіны. Яна нарадзіла дзіця і пакінула яго ў смеццевым баку

Мінкульт Беларусі аднёс да парнаграфіі дэманстрацыю нетрадыцыйных адносін

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
92
Ха-ха
38
Ого
6
Сумна
26
Абуральна
20
1
Алан/адказаць/
21.04.2024
Бедные подростки такую травму для психики получили .
21.04.2024
даведка,расіяне не інастранцы, яны ў сябе
2
дуся/адказаць/
21.04.2024
Если бы это были любые другие иностранцы кроме рашки, то уже пропаганда бы из штанов выскакивала про развратный запад. Если страну стыдливо не называют значит точно рашка,
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031