Знайсці
20.04.2024 / 15:031ŁacБел

Кніга Ванды Марцінш душ Рэйш «Маланкі над Вільняй» атрымала прэмію мэра літоўскай сталіцы

Выданне трохмоўнае, у яго ўвайшлі арыгіналы вершаў па-беларуску і пераклады на літоўскую і польскую мовы.

Фота: Будзьма

Кніга Ванды Марцінш душ Рэйш «Маланкі над Вільняй» атрымала прэмію мэра літоўскай сталіцы, піша «Будзьма».

«Сказаць, што задаволеная — нічога не сказаць. Грамадскую частку сваёй дзейнасці лічу важнейшай за літаратурную, таму гэта «не зусім літаратурная прэмія» асабліва радуе.

Вельмі ўдзячная сваім сябрам з віленскага беларускага клуба «Сябрына», якія прынялі блудную авечку пасля таго, як вярнулася з-за мяжы і падтрымлівалі на кожным кроку», — дзеліцца эмоцыямі пісьменніца на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Кніга «Маланкі над Вільняй» выдадзена фондам «Камунікат» у 2023. Выданне трохмоўнае, у яго ўвайшлі арыгіналы вершаў па-беларуску і пераклады на літоўскую і польскую мовы. Уступ да кнігі напісаў Сяргей Харэўскі.

Чытайце таксама:

Выйшла трохмоўная кніга вершаў Ванды Марцінш пра Вільню 

Ванда Марцінш душ Рэйш: Мару, каб дэмакратычныя змены ў Беларусі адбыліся без праліцця крыві

Ванда Марцінш душ Рэйш. Доля эмігранта. Верш

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Gorliwy Litwin /адказаць/
20.04.2024
Гарачыя віншаванні! Вельмі важная справа
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031