Знайсці
20.04.2024 / 12:425РусŁacБел

Ва Украіне шукаюць бацьку і сына, якія расстралялі паліцэйскага

Паліцэйскі папрасіў іх паказаць, што ў багажніку.

Фота з месца здарэння. Крыніца: старонка паліцыі Вінніцкай вобласці Украіны ў фэйсбуку

Як паведамляе паліцыя Вінніцкай вобласці Украіны, сёння каля 2-й гадзіны ночы ў Гайсінскім раёне Вінніцкай вобласці нарад паліцыі спыніў на трасе Suzuki Grand Vitara.

У машыне знаходзіліся двое мужчын. Мяркуючы па відэа, нападнікі перавозілі нешта забароненае ў скрынях у багажніку. Паліцэйскія папрасілі іх адкрыць, пасля чаго на іх здзейснілі напад.

Інспектар паліцыі 20-гадовы Максім Зарэцкі памёр ад атрыманых цялесных пашкоджанняў, а яго напарнік паранены. Паліцыя паказала фота з месца страляніны.

Паліцэйскі Максім Зарэцкі загінуў. Фота: старонка паліцыі Вінніцкай вобласці Украіны ў фэйсбуку

Аператыўнікам атрымалася вызначыць асобаў, якія маюць дачыненне да злачынства. Гэта ўраджэнцы Пішчанскага раёна Вінніцкай вобласці бацька (1972 года нараджэння) і сын (1998 года нараджэння) Васілакі. Апошні, як паведамляецца, праходзіць вайсковую службу.

Бацька і сын Васілакі, якіх падазраюць у забойстве паліцэйскага. Фота: insiderUKR / Telegram

Шэраг украінскіх тэлеграм-каналаў апублікавалі відэа з верагоднымі падазраванымі. Яны засвяціліся на адной з АЗС паблізу месца злачынства. На кадрах бачна, што кіроўца быў апрануты ў вайсковую форму. Яго пасажыр апрануты ў спецадзенне чорнага колеру, якое носяць некаторыя сілавыя структуры.

Кадр відазапісу камеры назірання АЗС. Фота: insiderUKR / Telegram

Цяпер паліцыя спрабуе вызначыць месцазнаходжанне і затрымаць падазраваных. На тэрыторыі Вінніцкай і Адэскай абласцей уведзена паліцэйская аперацыя.

Чытайце таксама:

Выкрадзенага ў «ДНР» амерыканскага ваенкара Расэла Бэнтлі забілі

«Выпалім жалезам». Туск паведаміў, што напад на паплечніка Навальнага заказаў беларус

Расійскі вайсковец згвалціў уцякачку з Украіны. Яна нарадзіла дзіця і пакінула яго ў смеццевым баку

У Оршы бацька ледзь не задушыў дачку, якая папрасіла яго выключыць гук на тэлефоне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
16
Абуральна
16
21.04.2024
То ли еще будет
0
Рэчаіснасьць/адказаць/
21.04.2024
ВВП, на рашке
21.04.2024
Вже знайшли,чуваки військові,перевозили вибухівку в авто,поліцейський її виявив. Судячи з прізвища або цигани або молдавани-румуни,батько прихильник росармії....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031