Знайсці
20.04.2024 / 10:44РусŁacБел

25 красавіка будуць новыя судовыя слуханні па «справе Ціханоўскага»

Слуханні пройдуць у Гомельскім абласным судзе. Такая інфармацыя з'явілася на сайце Вярхоўнага суда, звярнула ўвагу Радыё Свабода

У фармулёўцы на сайце гаворыцца пра «іншыя пытанні, зьвязаныя з прывядзеннем прысуду, вызначэння, пастановы ў выкананне». Больш канкрэтнай інфармацыі няма. Магчыма, размова ідзе пра чарговую кампенсацыю матэрыяльнай шкоды.

У сьпісе — палітвязні Ігар Лосік, Дзмітрый Папоў, Арцём Сакаў, Мікола Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі і Уладзімір Цыгановіч, якія былі асуджаныя на закрытым працэсе ў будынку СІЗА-3 ў Гомелі 14 снежня 2021 года.

Сяргея Ціханоўскага тады асудзілі на 18 гадоў калоніі, Міколу Статкевіча — на 14 гадоў, Ігара Лосіка і Уладзіміра Цыгановіча — на 15 гадоў, Дзмітрыя Папова і Арцёма Сакава — на 16 гадоў.

Новае паседжанне мае весці суддзя Мікалай Доля, які выносіў ім прысуды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
20
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031