Знайсці
20.04.2024 / 07:361РусŁacБел

У Бразіліі выйшла кніжка аб прыгодах дзяўчынкі з Беларусі

Буйная бразільская газета ўключыла кнігу ў топ-15 кніг, якія варта прачытаць у гэтым годзе.

Кніга і яе стваральнікі. Фото: сацсеткі Жазэ Карласа Лола

Бразільская пісьменніца Бландзіна Франка напісала кнігу для дзяцей пад назвай «Дзяўчынка з Беларусі», якую праілюстраваў мастак Жазэ Карлас Лола, піша сайт «Беларусь і свет».

Томік у мяккай вокладцы аб'ёмам 96 старонак са шматлікімі акварэльнымі малюнкамі выйшаў у выдавецтве Camaleao, група Alta Books Grupo Editorial, у Рыа-дэ-Жанейра ў чэрвені 2023 года.

У кнізе апавядаецца пра дзяўчынку, якая жыве ў прыбярэжным мястэчку без мамы, таты, братоў і сясцёр, але з бабуляй, сляпой на адно вока, ласкай, а таксама трыма коткамі, сямю мышамі і пудзілам качканоса.

Жыццё гераіні здаецца ёй нічым не характэрным, але аднойчы ў іх дзверы грукаецца загадкавы мужчына, і з гэтага моманту дзяўчынка адпраўляецца ў фантастычнае і поўнае таямніц падарожжа.

Аўтар выбудавала захапляльную сюжэтную лінію, у якой шмат загадак, адказы на якія маленькія чытачы атрымліваюць у кожным наступным раздзеле.

У студзені буйная бразільская газета Folha de S. Paulo змясціла кнігу ў лік пятнаццаці выданняў для дзяцей, якія варта прачытаць у 2024 годзе.

Чытайце таксама:

Выйшла фотакніга пра полк Каліноўскага, набыць можна за данат

Выйшла грунтоўнае выданне «Бел-чырвона-белы. Сцяг — нацыя — ідэнтычнасць»

Раман, дзеянне якога адбываецца ў Белавежскай пушчы, стаў падзеяй у ЗША

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
20.04.2024
У назве не Belarus, а Bielorrussia (нават з двумя R).
А так, цікава, канешне, што напісана, і чаму аўтар выбрала менавіта нашу краіну.
Або проста "экзатычнае", бо "недзе не тут"?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031