Знайсці
19.04.2024 / 17:26РусŁacБел

Актывістку руху «Маці-328» пераводзяць з хіміі ў калонію. Яе затрымалі па даносе «пільнага інтэрнаўта»

У маі 2022 года Марыну Кісялевіч асудзілі да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем на «хімію».

Яе судзілі па «даносе неабыякавага» па допісах «УКантакце» па двух дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку). Тэрмін жанчына адбывала ў брэсцкай ПУАТ-1.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 12 красавіка прайшло судовае пасяджэнне па ўзмацненні пакарання палітзняволенай.

У выніку Марыне замянілі абмежаванне волі на пазбаўленне волі ў калоніі тэрмінам на 10 месяцаў.

Чытайце таксама:

Вацлаў Арэшка ў калоніі амаль аслеп

Зорку «Што? Дзе? Калі?» Фёдара Шведава асудзілі да 3,5 гадоў калоніі

Маладога біёлага судзяць за фінансаванне «экстрэмізму»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031