Знайсці
19.04.2024 / 17:52РусŁacБел

Украінскі ўладальнік нацыяналізаванага завода ў Светлагорску спрабаваў атрымаць кампенсацыю — але не ад Беларусі

Суд пазоў не задаволіў.

Фота: БелЮрЗабеспячэнне

Украінская кампанія «Плазматэк», якая да пачатку поўнамаштабнай вайны валодала Светлагорскім заводам зварачных электродаў, спрабавала атрымаць дамагчыся кампенсацыі страчаных актываў ад Расіі. Але ўкраінскі суд з пазыцыяй кампаніі не пагадзіўся, паведамляе Радыё Свабода.

Светлагорскі завод зварачных электродаў спыніў працу 2 сакавіка 2022 года, усе ўкраінскія спецыялісты былі адкліканыя. У канцы 2022 года Аляксандр Лукашэнка заявіў аб фактычнай нацыяналізацыі завода. Неўзабаве стала вядома, што прадпрыемства перадалі расейскаму ўладальніку-Магнітагорскаму электроднаму заводу.

Украінская кампанія падала ва ўкраінскі суд пазоў аб спагнанні з Расеі ў асобе Мінюста РФ кампенсацыі за страчаныя актывы. Кампанія ацаніла шкоду ад пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну 27.3 мільёна даляраў. У пазове паказвалася, што кампанію з мінімумам юрыдычных фармальнасцяў пазбавілі ўласнасці ў Беларусі, а затым яе перадалі расейскаму інвестару.

Аднак суд не знайшоў сувязі паміж стратай кантролю над заводам у Светлагорску і пачаткам поўнамаштабнай вайны. Суд таксама адзначыў, што наяўнасць апасродкаванай сувязі паміж расейскім уварваннем і нацыяналізацыяй прадпрыемства «ні ў якім разе не сведчыць аб магчымасці ўскласці на Расію адказнасць за пазбаўленне долі ў статутным капітале Светлагорскага завода зварачных электродаў».

Кампанія можа падаць апеляцыю на такое рашэнне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031