Знайсці
19.04.2024 / 16:01ŁacБел

Шры-Ланка змяніла правілы выдачы віз. Што трэба ведаць беларусам

Турыстам замест электроннага дазволу (ETA) на ўезд у Шры-Ланку зараз трэба загадзя атрымаць электронную візу. Падаць заяву можна на сайце srilankavisa.lk.

Фота: srilanka.lk

З 17 красавіка краіна перайшла з сістэмы ЕТА на eVisa. Аднак, як і раней, беларускія турысты змогуць запоўніць анкету на сайце і атрымаць візу па прылёце.

Турыстычная віза на 30 дзён каштуе беларусам $50 пры афармленні загадзя. Пры гэтым трэба яшчэ ўнесці сэрвісны збор у $18,5. Акрамя гэтага, прыйдзецца аплаціць збор за апрацоўку заявы. Як паведамляе Расійская асацыяцыя тураператараў, ён абыйдзецца ў $3,11.

Мяркуючы па інфармацыі на сайце srilankaevisa.lk, электронная турыстычная шматразовая віза на год з лімітам знаходжання ў 90 дзён цяпер каштуе $200, а на шэсць месяцаў з лімітам знаходжання ў краіне ў 60 дзён — $75.

Паводле звестак упраўлення па развіцці турызму Шры-Ланкі, у 2023 годзе ў іх адпачылі амаль 11 тысяч беларусаў.

Годам раней — 3,6 тысяч, гэта значыць кірунак стаў карыстацца вялікім попытам.

Прамых авіярэйсаў з Мінска на Шры-Ланку няма. Турысты лётаюць праз Абу-Дабі, Маскву, Дубай ў ААЭ і Доху ў Катары.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031