Знайсці
19.04.2024 / 14:258РусŁacБел

Гродзенская журналістка і віцебская доктарка. Расказваем пра самых маладых дэлегатак Усебеларускага сходу

У працы хурала прымуць удзел 1162 дэлегаты. Звярнулі ўвагу на самых маладых з іх.

Настасся Кісель і Лізавета Іванова.

Першую дзяўчыну клічуць Настасся Кісель. Ёй 19 гадоў, вучыцца на журналістку на другім курсе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Апошнюю практыку яна праходзіла на СТБ.

Настасся Кісель падчас практыкі на СТБ. Фота з яе інстаграма

Летась Настасся стала «Студэнткай года Беларусі» і выйграла конкурс «Гродзенчанка-2023». Агулам яна класічная «актывістка» — удзельнічае ва ўсіх магчымых конкурсах.

Другая дзяўчына — Лізавета Іванова. Ёй 19 будзе сёлета, яна з Віцебскага раёна. Вучыцца ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

Лізавета Іванова. Фота з яе старонкі Укантакце

Лізавета з дзяцінства займаецца навукай. У 2022-м годзе яна разам з настаўніцай інфарматыкі прыдумала праект сэнсарнай пальчаткі, якая дапаможа глухім людзям нармальна камунікаваць з іншымі. За гэта атрымала дыплом на конкурсе «100 ідэяў для Беларусі» і званне «Чалавек года Прыдзвіння — 2022». Удзельнічала яна і ў Еўразійскай патэнтнай універсіядзе «Погляд у будучыню».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Хітрыя чыноўнікі хацелі знайсці сінекуру ў прэзідыуме УНС. Але ўсё пайшло не так

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
18
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6
0
Усебеларус/адказаць/
19.04.2024
А як папась на гэты хурал? Я таксама хачу. Я што не ўсебеларус?? НН апублікуйце падрабязную інструкцыю адбору
0
Віталь/адказаць/
19.04.2024
А бацькоў няма ў гэтых дзевак? Што яны думаюць, калі іх дзяцей цягнуць у гэтае балота?
0
Гога/адказаць/
19.04.2024
Наверняка мечтают обзавестись "папиками" на самом верху.А что там еще делать молодухам?!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031