Знайсці
19.04.2024 / 22:564РусŁacБел

Упершыню «аленевая зомбі-хвароба» магла перадацца людзям. Ёсць двое загінулых, у якіх былі прыпадкі агрэсіі

Навукоўцы мяркуюць, што змаглі зафіксаваць першыя выпадкі перадачы людзям смяротнай хваробы, якая робіць млекакормячых з сямейства аленевых падобнымі да жывых мерцвякоў і ад якой не існуе лекаў. Сцэнар распаўсюджвання такой хваробы сярод людзей лічыўся амаль немагчымым.

Ілюстрацыйная выява аленя-зомбі. Фота: Кадр з паўднёвакарэйскага фільма «Цягнік у Пусан»

Як піша выданне Daily Mail са спасылкай на навуковы часопіс Neurology, у свеце маглі адбыцца першыя выпадкі заражэння людзей хваробай «аленяў-зомбі» (па-навуковаму — хваробай хранічнага знясілення, Chronic Wasting Disease, CWD), узбуджальнікам якой з'яўляюцца прыёны. Гэта анамальныя бялкі, якія раз'ядаюць мозг жывых істот.

Першымі магчымымі ахвярамі CWD сталі два паляўнічыя з ЗША, якія з'елі інфікаваную аленіну. Выратаваць іх не ўдалося.

Даследчыкі адзначаюць, што абодва пацыенты паступілі ў бальніцы ў 2022 годзе. У аднаго з іх, 72-гадовага мужчыны, пасля інфікавання рэзка пагоршыўся стан: ён стаў агрэсіўны, у яго выявіліся сімптомы дэменцыі. Праз месяц ён памёр, і яму быў пастаўлены дыягназ хваробы Крэйцфельта-Якаба — таксама невылечнага і цалкам смяротнага прыённага захворвання, якое звязана з каровіным шаленствам.

Другі пацыент пасля смерці атрымаў такі ж дыягназ, але цяпер, з прычыны адкрыцця навукоўцаў, іх дыягназы могуць быць перагледжаны на карысць аленевай «зомбі-хваробы».

«Розніцу паміж узбуджальнікамі CWD і хваробы Крэйцфельта-Якаба немагчыма вызначыць без дэталёвага і глыбокага аналізу. Абодва паляўнічыя елі інфікаванае CWD мяса аленяў, і сімптомы ў іх выявіліся падобныя. 

Мы, канечне, не можам цалкам сцвярджаць, што мужчыны заразіліся менавіта CWD, аднак у лабараторных умовах аленевая «зомбі-хвароба» змагла перадацца і іншым відам жывёл, што кажа на карысць магчымасці заражэння людзей», — заявілі навукоўцы.

Паводле звычайных ацэнак і меркаванняў, аленевая «зомбі-хвароба» распаўсюджваецца толькі сярод жывёл сямейства аленевых, трапляючы да іх у мозг і павольна знішчаючы яго. У заражаных жывёл знікае страх перад людзьмі, а таксама з'яўляюцца «пусты позірк», млявасць, хударлявасць, празмернае слінавыдзяленне, дзіўныя хаатычныя рухі.

Акрамя гэтага, хвароба з'яўляецца вельмі ўстойлівай да дэзынфекцыйных сродкаў, радыяцыі і экстрэмальна высокіх тэмператур.

Адзін з выпадкаў заражэння аленя «зомбі-хваробай» у ЗША. Фота: Mark Hirsch / Contributor Getty Images

За апошнія гады патаген паспеў распаўсюдзіцца на 31 штат ЗША, Канаду, Нарвегію, Фінляндыю, Швецыю, Паўднёвую Карэю і Расію.

Праз немагчымасць лячэння CWD любыя заражаных асобін забіваюць, а іх целы спальваюць. Перад гэтым зоны распаўсюджвання хваробы аператыўна лакалізуюцца, аднак не заўсёды атрымліваецца адсачыць выпадкі заражэння, бо сімптомы часта выяўляюцца толькі праз год пасля трапляння прыёнаў у арганізм жывёл.

Чытайце таксама:

У Сьера-Леонэ абвясцілі надзвычайнае становішча з-за «зомбі-наркотыка», зробленага з чалавечых костак

У Аргенціне зафіксавалі хваробу, з якой ніхто ў свеце не сутыкаўся амаль 30 гадоў

«Усе яны небяспечныя для чалавека». У Кітаі знайшлі 8 новых вірусаў, якія пагражаюць чалавецтву

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
34
Сумна
16
Абуральна
7
0
Astalavista/адказаць/
20.04.2024
Массовое заболевание некоторые заметили уже с 24 февраля 2022
0
Вадзім /адказаць/
20.04.2024
Эта песня хараша, начынай сначала, калі есьці ці разьдзелваць аляніну ў масцы, мяркуеш, дапаможа?
0
Недапрацоўка аўтара артыкула/адказаць/
20.04.2024
Э-э, НН, забыліся распавесьці ў артыкуле пра тое, якім чынам між аленямі перадаецца гэткая хвароба. Яны ж адно аднаго не ядуць, у вадрозненьне ад паляўнічых на іх.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031