Знайсці
19.04.2024 / 23:55149РусŁacБел

Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м

Палітык Павел Усаў пераконвае, што электаральны давер, нададзены Святлане Ціханоўскай, сканчаецца праз год. А значыць, упэўнены Усаў, патрэбныя выбары, якія б забяспечылі ёй фармальнае права на «тытул».

Святлана Ціханоўская

Павел Усаў выстаўляе некалькі чарговых прэтэнзій Ціханоўскай і яе камандзе.

Першае пытанне, натуральна, грашовае. Усаў задаецца пытаннем, колькі каштуюць візіты Ціханоўскай. Ён неяк падлічыў, што на кожную паездку кожнага ўдзельніка дэлегацыі трэба траціць мінімум $1000. А значыць, маўляў, на год толькі на аднаго чалавека выходзіць прыкладна каля $90 тысяч.

Усаў вымушана прызнае, што візіты адбываюцца за кошт запрашальнікаў, але адразу ж сам у сябе перапытвае: «Але ці заўсёды так?».

«Тым не менш факт застаецца фактам, як і тое, што збольшага гэтыя візіты пустыя і непатрэбныя, бо ніяк не ўплываюць на лёс беларусаў і Беларусі», — падсумоўвае палітык.

Таму Усаў прапануе стварыць праграму «Народны палітык» — каб на працягу 15 хвілін кожны міністр, кожны кандыдат у прэзідэнты, кожны дарадца, кіраўнік дэмакратычных структур і фондаў распавядаў пра сваё матэрыяльнае становішча, з чаго жыве і як зарабляе.

Другое пытанне — легітымнасць. Тут прэтэнзіі Усава ёсць і да Ціханоўскай, і да яе міністраў, і да Каардынацыйнай рады.

«Якім правам Ціханоўская называе сябе прэзідэнтам-электам?» — задаецца пытаннем Усаў і адказвае, што фактычна яна — «не існуючы прэзідэнт-элект, абраны на нелегітымных, сфальсіфікаваных выбарах».

«Якім правам і на аснове чаго быў сфарміраваны кабінет і пакліканы «міністры»? — абураецца Усаў. — Нават па лукашэнкаўскай канстытуцыі прэзідэнт не можа быць кіраўніком ураду!» «Фактычна апазіцыя настварала структур, якія не маюць ніякай, хаця б базавай легітымнасці, якія не маюць права прадстаўляць беларусаў і казаць ад імя беларусаў», — падсумоўвае ён. На думку Усава, у Ціханоўскай ёсць толькі эмацыйная легітымнасць, якая базуецца на пазітыўных адносінах беларусаў.

І тут ён падыходзіць да галоўнага:

«Калі мы разважаем пра правілы і правы, … то электаральны давер нададзены Святлане Ціханоўскай, сканчаецца праз год. На сённяшні момант няма ніякіх іншых легітымных механізмаў, акрамя выбараў, якія б забяспечылі Ціханоўскай яе фармальнае права на «тытул». І якім правам яна будзе «захоўваць» сваю пасаду «прэзідэнта-электа» і «кіраўніка кабінету» невядома. Любы палітычны статус патрабуе легітымізацыі: ідэалагічнай, эмацыйнай, структурна-інстытуцыянальнай (электаральнай), а да 2025 году нічога з гэтага існаваць не будзе».

Чытайце таксама:

Усаў раіць Ціханоўскай: Каб стаць лідарам, а не марыянеткай, трэба разагнаць Вячорку і Красуліну

Франак Вячорка пра Вусава: Гэта нездаровая крытыка, у яго фіксацыя на Офісе Ціханоўскай

Балкунец і Усаў расказалі расійскаму СМІ пра абсалютны правал Ціханоўскай па ўсіх франтах

Павел Усаў: Ніколі не крытыкаваў Ціханоўскую, бо яна таго не вартая

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
29
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
33
3
бабруйчанін /адказаць/
21.04.2024
Чым адрозніавецца палітолах Усов ад палітолохаў Суздальцева і яго вучня Балтунца ?? Адчуванне па аднім " падручнікам" вучылісь
22.04.2024
Адказ Паўла Усава. https://t.me/s/usovpavel/1531 https://t.me/s/usovpavel/1532
0
Беларус/адказаць/
22.04.2024
Пытанне , Іронія зразумелая, што трэба лічыць ад 1996 году. Але падзеі 2020 году - гэта кропка незвароту. Да гэтага не было такога шырокага ўдзелу грамадства. Таму злачыннась і несапраўднасьць лукашысцкіх цыклаў зрабілася відавочнай. Менавіта дзякуючы ўдзелу. З'явіліся пераканаўчыя і шматлікія доказы, чаго не было раней. Таму так - у 2020 варта было ўдзельнічаць, бо масавы ўдзел выкрыў махлярства хунты. І паколькі гэтая справа ўжо зроблена, далейшы ўдзел у мерапрыемствах акупацыйнай адміністрацыі бессэнсоўны. Але тое, што гэтыя падзеі дгэтуль не прымаюцца менавіта як акупыцыя - пытаньне асобнае. І пераважна да людзей, адказных за інфармацыйную прастору. Гісторыя 2022 году - гэта ўвогуле не пра "выбары", а пра спробу мабілізацыі грамадства на тле распачатай вайны. Але і гэтую праверку мы не прайшлі. Бо пад акупацыяй складана мабілізавацца. І тым больш складана, калі гэтая акупацыя не прызнаецца тваімі ўласнымі хаўруснікамі, якія працягваюць ставіцца да рэжыму, як да нечага афіцыйнага і беларускага - то бок дэманструюць несалідарнасьць з лёсам Краіны. Не кажучы ўжо аб дарэчнасьці і этычнасьці палітычнай канкурэнцыі ў ваенны час. Менавіта гэткае стаўленьне і руйнуе еднасьць, а таксама дапамагае рэжыму выдаваць сябе за тое, чым ён не з'яўляецца - за "афіцыйны беларускі бок". З усімі наступствамі гэткага прызнаньня: ад легалізацыі гандлю з хунтай да памылковага стаўленьня да беларусаў і нашай праблемы з боку іншых дзяржаў. Нічым добрым гэта дакладна ня скончыцца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031