У Брэсце яшчэ двух чалавек будуць судзіць па «карагоднай справе»
23 красавіка а 10:00 суд Берасцейскага раёна будзе разглядаць крымінальную справу супраць дваіх берасцейцаў. Абвінавачваюцца Турубчук Ксенія Ігараўна і Мірашнічэнка Дзмітрый Іванавіч. Ім ставяць у віну ч. 1 арт. 342 КК РБ (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), пішуць брэсцкія праваабаронцы.
Па даных брэсцкіх праваабаронцаў, Турубчук і Мірашнічэнку будуць судзіць менавіта за «карагодную» акцыю пратэсту.
Тая акцыя праходзіла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Пратэстоўцы прайшліся маршам па горадзе, спыніліся на скрыжаванні бульвараў і праспекта Машэрава, людзі спявалі песні, частка вадзіла карагод на праезнай частцы.
Спярша за гэта пратэстоўцаў судзілі паводле артыкула 23.34 КаАП за «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», а потым распачалі крымінальную справу паводле артыкула 342 КК. На цяперашні момант вядома пра 135 чалавек, якія атрымалі прысуды па крымінальным артыкуле за «карагодную справу».
Чытайце таксама:
У Дуброўне за адзін рэпост на суткі адправілі інжынера ільнозавода
Маладога біёлага судзяць за фінансаванне «экстрэмізму»
За зачыненымі дзвярыма судзяць 74-гадовага пенсіянера з Хойнікаў