Знайсці
19.04.2024 / 07:293РусŁacБел

Ізраіль нанёс удар у адказ па Іране. Сціплы

Раніцай 19 красавіка Ізраіль нанёс удар у адказ па Іране. Пра гэта паведаміла ABC News са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка ЗША. Улады Ірана адмаўляюць ракетную атаку — гавораць пра «некалькі беспілотнікаў».

Паводле інфармацыі іранскіх СМІ, тры выбухі прагрымелі непадалёк вайсковай базы на паўночным захадзе іранскай правінцыі Ісфахан. У правінцыі Ісфахан размешчана некалькі іранскіх ядзерных абʼектаў. 

Ізраіль нанёс «абмежаваны» ўдар па Іране ў якасці адказу на атаку 13 красавіка, паведамляе Fox News са спасылкай на крыніцу. 

Улады Ірана заявілі, што збілі некалькі беспілотнікаў, і адкінулі інфармацыю аб ракетнай атацы на краіну. 

«Некалькі беспілотнікаў былі паспяхова збітыя супрацьпаветранай абаронай краіны, інфармацыі аб ракетнай атацы пакуль няма», — напісаў прадстаўнік іранскага касмічнага агенцтва Хасейн Далірыян у сацсетцы X. 

Іран прыпыніў палёты над шэрагам гарадоў. 

ЗША не ўдзельнічалі ў атацы Ізраіля на Іран, але былі папярэджаныя пра яе, паведамляе BBC са спасылкай на крыніцу.

У ноч на 14 красавіка Іран масіравана атакаваў Ізраіль дронамі і ракетамі ў адказ на ўдар ЦАХАЛу па консульскай установе Ірана ў Сірыі. У Арміі абароны Ізраілю паведамілі, што Іран падчас атакі 13—14 красавіка выпусцілі па Ізраілі больш за 300 паветраных цэляў, з якіх каля 170 складалі ўдарныя беспілотнікі, больш за 30 — крылатыя ракеты і 120 — балістычныя. Амаль усе яны былі збітыя.

Чытайце таксама:

Ізраіль рыхтуе адказ на іранскую атаку. Пяць магчымых сцэнарыяў дзеянняў у адказ

ЗША ўпершыню выкарысталі «зброю будучыні» пры адбіцці атакі на Ізраіль. Вось што пра яе вядома

Ізраіль заклікаў Захад увесці санкцыі супраць Тэгерана ў адказ на ракетную атаку

Чаму Ізраіль адбіў грандыёзны ўдар Ірана? Без дапамогі саюзнікаў усё было б зусім не так радасна

Іран пачаў атаку на Ізраіль

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
19.04.2024
Чакаем іранскага адказу.
7
бабруйчанін/адказаць/
19.04.2024
Пасля 7 кастрычніка Тэль Авів пакуль ні зразумеў " міт Цахал масад" знік.Наступны раз калі Іран ні папярэдзіць Штаты аб " адказе" наступства ..іньшыя магчымы.Болей " майсы аб ліхтэнштэйне" голдамэяраўскія падміргіванія " ядеркі ні маем але калі спатрэбіцца вдарім"??ні палохаюць..Масштаб тэррыторіі насельніцтва Ізраіля Ірана ..розныя
19.04.2024
Мх, дык нічога ж не было, паводле меркавання кіраўніцтва Ірану? Які адказ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031