Знайсці
19.04.2024 / 10:1711ŁacБел

«За халадзец!» Пра што сёння спяваюць і чым жывуць «Галасы ЗМеста», якіх хацелі адправіць на Еўрабачанне?

У траўні пройдзе чарговае Еўрабачанне, краіны ўжо вызначыліся са сваімі кандыдатамі. Беларусь не ўдзельнічае ў конкурсе з 2021 года. Апошнімі (няўдалымі) прэтэндэнтамі ад краіны сталі ўдзельнікі баранавіцкай групы «Галасы ЗМеста» з песняй «Я научу тебя», змест якой прызналі палітычным і таму адхілілі ад конкурсу. Неўзабаве БТ выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Для большасці з кандыдатаў Еўрабачанне — гэта шчаслівы квіток, дадатковая магчымасць засвяціцца і дабраць новай аўдыторыі. А што ў «Галасы ЗМеста»? Паглядзелі, чым яны сёння займаюцца і пра што спяваюць.

«Галасы ЗМеста». Фота: ATN_NEWS

Баранавіцкі бэнд — мікс музыкаў і былых кавэзэшнікаў — асноўнай пляцоўкай для актыўнасці абраў ютуб. Там яны спрабуюць гуляць у сатыру і раз на некалькі дзён публікуюць іранічныя песні на актуальныя палітычныя тэмы. Праўда, збольшага іх цікавяць замежныя навіны.

Імгненная рэакцыя паступае на тое, што, напрыклад, новы прэм’ер-міністр Францыі — гей. Дастаецца ад групы Джо Байдэну, якога яны з насмешкай называюць непамятлівым дзядулем. Ці бодзіпазітыву: на погляд «Галасоў ЗМеста», на Захадзе ўсе тлусцеюць ад фастфуднага пераядання, а вось «наш халадзец» — гэта здаровая тэма, шэдэўр кухні.

У песні-размове з дзедам-франтавіком Уладзімір Зяленскі кажа таму ў прапагандысцкай стылістыцы: «Нацыст — гэта цяпер добра. Ëн таксама ваяваў за Украіну, ты не зразумеў. Больш правільна, чым ты».

У працяг тэмы вайны ва Украіне ўжо ў іншым трэку згадваецца Германія, дзе паўнамёкамі сцвярджаецца, што гэта «адтуль» могуць бамбіць Крымскі мост украінскімі рукамі.

Цэлая песня прысвячаецца новай машыне Кім Чэн Ына — Aurus расійскай вытворчасці, якую паўночнакарэйскаму лідару падарыў Уладзімір Пуцін.

З апошняга па беларускім парадку дня музыкі надаюць увагу навіне пра альтэрнатыўны пашпарт — «Новай Беларусі», падколваючы: «няма дзе жыць і працы няма, затое пашпарт на руках».

Згадваюць яны год якасці ў Беларусі, рыфмуючы: «А у нас год качества, это не чудачество».

З падобнай тэматыкай «Галасы ЗМеста» цяпер выступаюць у эфірах «Альфа Радыё». Вось адзін з анонсаў праграмы: «У Казахстане выявілі грамадзян з імёнамі Пуцін, Трамп і восем чалавек, якіх назвалі Байдэнамі. Пра гэта стала вядома дзякуючы праекту па маніторынгу рэспублікі. Палітычныя асобы традыцыйна натхняюць жыхароў на імёны для іх дзяцей. Якімі могуць вырасці такія людзі, вырашыла паразважаць група «Галасы ЗМеста».

У сярэднім усе ролікі гурту на ютубе не набіраюць больш за дзве тысячы праглядаў.

У афлайне з выступамі — таксама бяда. Пра гэта яны скардзіліся самі, спрабуючы правесці серыю канцэртаў для збору сродкаў на дапамогу «ДНР» восенню 2023 года. Прычына складанасцяў з арганізацыяй была ў тым, што «гарады — бэчэбэшныя». З тых часоў сітуацыя асабліва не змянілася.

«Калі пад соусам «палітычнага змагання» спрабуюць зруйнаваць Краіну, якую мы любім і ў якой жывём, мы не можам заставацца абыякавымі… Калі ў Вас ёсць магчымасць дапамагчы фінансава, матэрыяльна ці тэхнічна групе «Галасы ЗМеста» — будзем вельмі ўдзячныя Вам за дапамогу, нам яна вельмі патрэбная», — звяртаюцца яны да прыхільнікаў на ўсіх сваіх платформах.

Чытайце таксама:

На АНТ паказалі пашпарт «Новай Беларусі» на імя неіснуючага кадэбіста. Кавалеўскі: У нас яшчэ нават няма ўзораў

Беларус падаў заяўку на польскі адбор на «Еўрабачанне». Што за ён?

Песня пра вымушаную міграцыю стала гімнам коцікаў: завірусіўся трэк беларускага спевака AP$ENT

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
21
Ха-ха
29
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
9
5
Группа "ЗМеста" - новая песня "За холодец"/адказаць/
19.04.2024
"За холодец, за тот, что в миске И хрустит, и блестит в росе, За блюдо, что собрало всех, За вкус, что нашей памяти всегда".. Нам это блюдо дал наш Президент, навеки будем помнить сей презент..народ тебя благословляет, что есть еда и в доме даже свет"
0
Даже не сомневайся /адказаць/
20.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
Знаёмы /адказаць/
22.04.2024
Anatol Starkou, што, санітары пайшлі пакурыць?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031