Знайсці
18.04.2024 / 12:145РусŁacБел

У Магілёўскай вобласці супрацоўніка дзіцячага садка абвінавацілі ў распусных дзеяннях над 13 дзеткамі 

Гэта доўжылася шэсць месяцаў.

Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

У Магілёўскай вобласці супрацоўніка дзіцячага садка абвінавацілі ў распусных дзеяннях і іншых дзеяннях сэксуальнага характару над малымі 2-3 гадоў, паведамляе СК.

Паводле абвінавачання, ён здзяйсняў «распусныя дзеянні» ў дачыненні да 13 дзяцей 2-3 гадоў з сакавіка па верасень 2023 года.

48-гадовы мужчына ў сакавіку 2023 года ўладкаваўся на працоўную пасаду ў дзіцячы сад, маючы пры гэтым вышэйшую педагагічную адукацыю. Адміністрацыя ўстановы «станоўча характарызавала яго працу — за «тактоўнасць і ветлівасць» з наведвальнікамі.

Паводзіны мужчыны збянтэжылі маці трохгадовага дзіцяці, чый сын адмаўляўся хадзіць у дзіцячы сад. Ён распавёў маці пра «гульні» з дзядзькам, якога ён цураўся.

Судовая экспертыза не заўважыла ў абвінавачанага разладаў сэксуальнай сферы. Яна заключыла, што мужчына мог ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў. Яго ўзялі пад варту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
15
0
Илья/адказаць/
18.04.2024
ром, при чем тут бчб? Это же работник образования, а значит государственный человек 
18.04.2024
ром, дык гэта ваш, зялена-чырвоны, праваслаўнуты маскоўскага патрыярхату
0
Тэкля/адказаць/
18.04.2024
На працягу шасці месяцаў рабочы дзіцячага садка, які павінен займацца гаспадарчымі справамі, здзяйсняў распусныя дзеянні з малымі дзецьмі. А дзе былі выхавацелі, нянечкі? Якім чынам рабочы мог мець стасункі з дзецьмі на працягу такога перыяду?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031