Знайсці
17.04.2024 / 14:242РусŁacБел

У самым цэнтры Навагрудка прадаюць гатэль са 150-гадовай гісторыяй

Аб'ява наконт продажу будынка ў гістарычным цэнтры Навагрудка з'явілася на сайце аднаго з гродзенскіх агенцтваў нерухомасці, піша «Вячэрні Гродна».

Гэта гістарычны будынак гасцінічна-рэстараннага комплексу з кацельняй ў цэнтры горада.

Будынак былой гасцініцы «Еўропа» размешчаны на цэнтральнай плошчы і скрыжаванні турыстычных шляхоў паміж папулярнымі аб'ектамі горада: Навагрудскі замак, Замкавая гара, касцёл Перамянення Гасподняга, Касцёл святога архангела Міхаіла, Барысаглебская царква і г.д. Маршруты штогадовых велагонак праходзяць каля гатэля: Навагрудак — Мір — Нясвіж.

Год пабудовы 1880 год. Плошча — 814 «квадратаў». Вонкавыя, унутраныя сцены і перагародкі пабудаваныя з керамічнай цэглы. Вокны і ўваходныя дзверы — гэта дубовыя шклопакеты.

З інжынерных камунікацый ёсць ацяпленне — газавы кацёл, халоднае водазабеспячэнне — цэнтралізаваная сістэма, гарачае водазабеспячэнне — газавы кацёл; электразабеспячэнне: цэнтралізаваная сістэма, 220В, 380В, 28кВт, ёсць тэхнічныя ўмовы на павелічэнне магутнасці да 250 кВт; газазабеспячэнне: цэнтралізаваная сістэма; вентыляцыя, праводка пад відэаназіранне.

На першым паверсе размешчаны тры двухмесныя нумары, на другім паверсе пяць двухмесных нумароў, на цокальным паверсе рэстаран прыкладна на 100 пасадачных месцаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
2
17.04.2024
Прадаюць, бо забралі ў папярэдняга ўласніка?! Такі сашкаў лахатрон у дзеі... Хто наступны? Давай сюды свае грошы, а мы пасля ізноў яго прадамо... Беларусь. Бізнес мадэль. 21 стагоддзе.
17.04.2024
Гэты будынак - муляж. Арыгінал знеслі гадоў 20 таму
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера