Знайсці
15.04.2024 / 17:111ŁacБел

У Магілёве знясуць дарэвалюцыйны помнік драўлянага дойлідства

Дом па вуліцы Яцына №13 у Магілёве будзе знесены, паведамілі ўдзельнікі фэйсбук-суполцы «Магілёў. Горад, які быў…». Будынак размешчаны на самым рагу з Луганскім завулкам, на якім запланаваная масштабная забудова. У сувязі з гэтымі работамі пад знос ідзе шэраг прылеглых будынкаў, піша «Магілёў.Media».

Аднапавярховы драўляны дом па вуліцы Яцына — прыклад дарэвалюцыйнага драўлянага дойлідства. Ён багата ўпрыгожаны вытанчанымі разнымі франтонамі. 

Год таму, у сакавіку 2023 года магілёўцы складалі петыцыю ў абарону помнікаў магілёўскага драўлянага дойлідства, якая дагэтуль застаецца па-за ўвагай гарадскога кіраўніцтва.

Карыстальнікі фэйсбук-суполкі «Магілёў. Горад, які быў…» з сумам і настальгіяй адрэагавалі на навіну пра знос старога дома. «Гэта самая дыхтоўная хата з усіх дарэвалюцыйных дамоў на гэтай вуліцы», — напісала адна з удзельніц суполкі. «Шыкоўны дом», — падтрымала яе магілёўская мастачка Вера Юркова.

Чытайце таксама:

У Мінску павесяць больш за 10 тысяч новых адрасных таблічак на беларускай мове. Але гэта не адзіная фішка

У Беразіне адродзяць закінуты палац Патоцкіх, які ніяк не маглі прадаць

У Віцебскай вобласці за адну базавую прадаюць сядзібу, звязаную з беларускім рухам

У Лошыцкай сядзібе разабралі будынкі бровара, хоць абяцалі не чапаць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
15
0
Valadzimir/адказаць/
17.04.2024
Такі прыгожы дамок, яшчэ жывая гісторыя старага горада... Варвары, сучасныя шарыкавы і згразіўкнязі, зьнішчаюць усё, што стварае памехі для іхнага бабла, і што яны не лічаць "красиво", ціпа як бачныя ззаду іхныя шыкарныя совремённые сілікатныя "дворцы"...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031