Знайсці
14.04.2024 / 18:4019РусŁacБел

У Мінску перастануць сартаваць смецце па асобных баках

На думку чыноўнікаў, жыхары сталіцы не справіліся з сартаваннем, да якога іх актыўна заклікалі камунальныя службы.

Кантэйнеры ў Мінску. Фота: Портал коммунальной грамотности

У Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы прапанавалі перайсці на двухкантэйнерную сістэму сартавання смецця, адмовіўшыся ад паўсюднай устаноўкі каляровых бакаў для розных відаў адходаў.

Ініцыятыва ўжо атрымала папярэднюю падтрымку профільнага міністэрства. 

Як растлумачылі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы (МГЖГ), такая двухкантэйнерная сістэма была б зручнейшай для горада: адзін від смеццевых бакаў прапанавалі выкарыстоўваць для збору ўсіх відаў бытавых адкідаў, другі — выключна для адсартаванага другаснай сыравіны.

Цяпер на большасці смеццевых пляцовак можна ўбачыць тры віды бакаў для другаснай сыравіны: зялёнага — для паперы, жоўтага — для пластыка, сіняга — для шкла. Калі ініцыятыва МГЖГ будзе адобрана ўладамі, іх усё заменяць адным агульным кантэйнерам.

Паводле слоў сталічных камунальнікаў, цяпер такую сістэму агульных кантэйнераў для другаснай сыравіны ў якасці эксперыменту тэстуюць у асобных раёнах Мінска і іх спецыялісты «вывучаюць, як рэагуюць на новаўвядзенне жыхары».

Адысці ад асобных кантэйнераў для рознага віду смецця вырашылі праз тое, што цяперашняя схема сартавання смецця так і не запрацавала ў тым выглядзе, у якім яна была запланаваная ў праграмных дакументах.

На практыцы ў спецыяльныя кантэйнеры для другаснай сыравіны нярэдка выкідваюць тое, што туды трапляць не павінна, з-за чаго змесціва пасля збору ўсё роўна даводзіцца сартаваць.

Менавіта праз гэта збіраць смецце асобна па відах другаснага матэрыялу ў МГЖГ не бачаць сэнсу: дасылаць за кожным кантэйнерам асобны смеццявоз там палічылі эканамічна немэтазгодным і сталі спусташаць усе бакі ў адну машыну, зводзячы да нуля намаганні свядомых грамадзян.

У МГЖГ запэўнілі, што ўсе другасныя матэрыяльныя рэсурсы, якія гараджане пакідаюць у спецыяльных баках, хоць і вывозяцца адным смеццявозам, у выніку трапляюць на сартавальныя лініі, дзе другасная сыравіна ўжо адбіраецца для далейшай перапрацоўкі.

Чытайце таксама:

Для Мінска пабудуюць новы смеццесартавальны завод

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
68
Ха-ха
37
Ого
7
Сумна
24
Абуральна
29
2
Гражданка/адказаць/
15.04.2024
Мусоровоз,
мы случаем не в одном подъезде проживаем? У нас в подъезде тоже нассано молокососами. Ещё и на кнопки в лифте харканут
0
Прапанова/адказаць/
15.04.2024
Юзер, менавіта так! Я прапаную каб пачалі прымаць цэлыя банкі-бутылкі, а не стеклобой! З-за таго, што прымаюць толькі стеклобой, то бамжы збіраюць бутэлькі і разбіваюць іх на бетонных люках ці мусараках, каб атрымаўся стеклобой. У выніку - паўсюль на зямлі бітае шкло! Чаму нельга здаць цэлыя банкі, чаму іх не выкарыстоўваюць прадпрыемствы паўторна?
0
Папраўка/адказаць/
16.04.2024
Мусоровоз, беларусы не сераць там, дзе жывуць. А ось ваш русскомірный брат - колькі заўгодна. Цэлую еўрапейскую краіну ператварылі на расейскі сметнік. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031