У мінскім парку заўважылі самага сапраўднага лася ВІДЭА
Кароль лесу няспешна выйшаў на сцежку, раз ці два скубануў дрэва — і завіс.
Відэа апублікавала ў тыктоку yulia.veda
У парку Сцяпянкі мінакі натрапілі на лася. Кароль лесу няспешна выйшаў на сцежку, раз ці два скубануў дрэва і завіс секундаў на трыццаць. Здаецца, агрэсіі не выказваў.
Каментары да відэа розныя. «Мне аднаму страшна за дзіцячы вазок?» — пытаецца адзін карыстальнік. «Я б ужо бегла з дзіцем!» — адказвае дзяўчына.
«Калі гэты таварыш раззлуецца, то мала не падасца», — папераджае трэці.
«То кляшчы, то ласі, і ў лес не зайсці», — наракае яшчэ адзін карыстальнік.
«Гэта мы ў яго ў гасцях», — рэзюмуе яшчэ адзін чалавек.
4
0
1
3
1
0
Дзецям Маляваныча сказалі «чакаць гасцей»
 2
«Ходзяць да сваякоў, дураць галаву». Да некаторых эмігрантаў ужо прыйшлі па месцы жыхарства ў Беларусі з вобшукамі
 6
Інцыдэнт у пункце пропуску «Меднікі — Каменны Лог». Памежны пункт не працаваў некалькі гадзін
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
што з Дизайнерам? ёсць там хто-небудзь побач з ім? дайце яму вадзіЧАЧКІ папіць)