Знайсці
12.04.2024 / 15:284РусŁacБел

У ЗША заявілі, што атака Ірана супраць Ізраіля чакаецца 12 красавіка

Могуць быць ужытыя больш за 100 беспілотнікаў, дзясяткі ракет супраць ваенных цэляў.

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі. Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP

Раней Вашынгтон распарадзіўся, каб супрацоўнікі амбасады ЗША ў Ізраілі і чальцы іх сем'яў абмежавалі перамяшчэнні па краіне, піша Бі-бі-сі.

Супрацоўнікам амерыканскай амбасады забаронена выязджаць за межы Тэль-Авіва (уключаючы Герцлію, Нетанію і Эвен-Ехуду), Ерусаліма і Беэр-Шэвы. Гэта абмежаванне, як гаворыцца на сайце пасольства, дзейнічае «да далейшага паведамлення».

«Амерыканскія афіцыйныя асобы папярэджваюць, што з адказам Ірана пытанне не ў тым, ці будзе ён, а толькі ў тым, калі будзе», — адзначае карэспандэнт Бі-бі-сі на Блізкім Усходзе Х'юга Бачэга.

МЗС Вялікабрытаніі таксама заявіла пра «магчымасць нападу на Ізраіль з боку Ірана». Вялікабрытанія папярэджвае сваіх грамадзян пра рызыкі пры паездках у Ізраіль з кастрычніка мінулага года, калі на Ізраіль быў здзейснены напад баевікоў «ХАМАС».

Расійскае МЗС рэкамендавала расіянам не ездзіць цяпер у Ізраіль, Ліван, на палесцінскія тэрыторыі і наогул у гэты рэгіён.

Чытайце таксама:

ЗША абмежавалі перамяшчэнні дыпламатаў у Ізраілі. Брытанія і Расія рэкамендуюць грамадзянам не ездзіць у рэгіён

Байдэн: У выпадку нападу Ірана наша падтрымка Ізраіля будзе жалезнай

Ізраіль рыхтуецца да атакі Ірана 

Падчас авіяўдару па Дамаску нібыта забілі іранскага генерала

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Крокус/адказаць/
12.04.2024
Жэка, Анічога не будзе. Звычайная усходняя джыгітоўка 
3
Свободу Палестине! /адказаць/
12.04.2024
Скорее бы уже! 
0
Рэчаіснасьць/адказаць/
13.04.2024
Ну і дзе атака?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031