Знайсці
12.04.2024 / 10:4413РусŁacБел

Ціханоўская перадала былому прэм’еру Грэцыі архіўныя матэрыялы пра яго прадзеда-паўстанца 1863 года

Прадзед палітыка Зыгмунт Мінейка, які браў актыўны ўдзел у паўстанні Каліноўскага, нарадзіўся ў Беларусі.

Святлана Ціханоўская і Георгіяс Папандрэу. Фота тут і далей: ОСЦ

Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 11 красавіка ў Афінах сустрэлася з былым прэм’ер-міністрам Грэцыі, патомным палітыкам Георгіясу Папандрэу, які з’яўляецца праўнукам аднаго з паўстанцаў 1863 года, паведаміў«Позірку» яе галоўны дарадца Франак Вячорка.

Прадзед палітыка Зыгмунт Мінейка, які браў актыўны ўдзел у паўстанні Каліноўскага, нарадзіўся ў Беларусі. Пасля здушэння паўстання быў высланы ў Сібір, а адтуль перабраўся ў Грэцыю, дзе браў удзел у барацьбе за незалежнасць.

«Ціханоўская прывезла былому прэм’еру архіўныя матэрыялы, у тым ліку радавод, фотаздымкі яго продкаў, а таксама матэрыялы пра маёнтак і землі Мінейкаў у Беларусі. Ціханоўская запрасіла Папандрэу, які вельмі ганарыцца сваім паходжаннем, у Вільню наведаць месцы пахавання яго сваякоў, і выказала спадзяванне, што яны разам змогуць наведаць мясціны Мінейкаў у Беларусі, калі Беларусь стане свабоднай», — сказаў Вячорка.

Таксама палітык падаравала экс-прэм’еру кнігу мемуараў Зыгмунта Мінейкі «З Тайгі пад Акропаль», выдадзеную на беларускай мове.

Георгіяс Папандрэу-малодшы ўзначальваў урад Грэцыі ў 2009—2011 гадах, раней таксама быў міністрам замежных спраў, міністрам адукацыі і па справах рэлігіі. 16 гадоў (2006—2022) быў прэзідэнтам Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. Яго бацька і дзед таксама былі прэм’ерамі Грэцыі.

Ціханоўская і Папандрэу сустракаліся ў Афінах у маі 2021 года.

@nashanivanews Лупі падабайку, бо ўпершыню Беларусь будзе прадстаўленая на міністэрскім саміце «Вялікай сямёркі» #беларусь#политика#светланатихановская#тихановская#ціханоўская#беларускаямова#пабеларуску#жывебеларусь♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
50
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0
0
троль лукашысцкі/адказаць/
12.04.2024
Абменны фонд , дык што - вы нічога не спытаеце з яго? перадавайце прывет вашаму таварышу з̷а̷ ̷с̷о̷с̷е̷д̷н̷и̷м̷ ̷с̷т̷о̷л̷о̷м̷

ці на саседніх нарах у еўрапейскім (як яго там? а!) хостэле
3
Курт /адказаць/
12.04.2024
Первый раз когда что-то Тихоновская сделала интересное.
0
Олег/адказаць/
13.04.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031