Знайсці
11.04.2024 / 17:358РусŁacБел

У Мінску паказалі палку каўбасы вагой 15 кілаграмаў

У Мінску ў рамках праекта «Зробім разам», які аб'яднаў беларускіх вытворцаў прадуктаў і блогераў, прадставілі велізарную каўбасу: яе вага склала 15 кілаграмаў, а дыяметр — 15 сантыметраў, паведамілі «Мінск-Навіны».

Прадэманстраваць схільнасці да гігантаманіі вырашылі на Гомельскім мясакамбінаце. Па словах яго прадстаўнікоў, у складзе прадукту, які называецца «Барбадас па-гомельску», свініна і ялавічына. Прадаваць такімі порцыямі яго, праўда, не збіраюцца — узор быў выпушчаны спецыяльна для мерапрыемства.

«Каб прыгатаваць выраб такога памеру, мы замовілі спецыяльную абалонку, якую напоўнілі на нашай вытворчасці з дапамогай шпрыца, зварылі, а пасля правэндзілі. Усе тэхналагічныя працэсы былі выкананыя», — адзначылі на мясакамбінаце.

Гэта не адзіны прадстаўлены на гэтым мерапрыемстве прадукт незвычайнай велічыні. У тым жа Гомелі, на прадпрыемстве «ОРС Гомель», спяклі вялікі батон вагой каля 3 кіло і даўжынёй крыху больш за метр. 

Чытайце таксама:

Чыноўніца заўважыла, што беларусы ядуць зашмат мяса. У тыктоку ёй адказалі

У крамах з'явілася каўбаса ад МАЗа

Колькі мяса павінна быць у каўбасе — тлумачыць Дзяржстандарт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
0
Джонні/адказаць/
11.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
кот матроскин/адказаць/
11.04.2024
неправильный вы батон сделали. надо было не даўжынёй крыху больш за метр, а дыяметрам таксама 15 см. бо як з такім батонам нармальны бутэрброд зрабіць?
0
Абвальшчык шырокага профілю /адказаць/
12.04.2024
Конь, што, каніны не даклалі ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031