Знайсці
10.04.2024 / 08:5819РусŁacБел

Ціханоўская ўпершыню наведвае Кіпр з афіцыйным візітам

Што плануецца падчас паездкі?

Фота: ОСЦ

9-10 красавіка дэмакратычная лідарка наведае востраў у Міжземным моры з працоўным візітам. 

Што плануецца падчас паездкі:

  • сустрэча з прэзідэнтам краіны Нікасам Хрыстадулідзісам;
  • перамовы са старшынёй Пастаяннага камітэта па замежных і еўрапейскіх справах Харысам Георгіадэсам і чальцамі камітэта;
  • дыялог са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Анітай Дзімітрыу;
  • сустрэча з беларусамі Кіпра;
  • брыфінг для дыпламатаў у амбасадзе Польшчы;
  • прыём для беларускага бізнэсу ў амбасадзе ЗША.

Святлана Ціханоўская зверне ўвагу ўладаў Кіпра на важнасць абароны незалежнасці Беларусі, ціску на рэжым і прыцягненне яго да адказнасці.

Пры сустрэчах з кіраўнікамі краіны галоўнымі тэмамі размоваў стануць праблемы легалізацыі беларусаў і шляхі іх вырашэння, у тым ліку — праз падтрымку праекта новага беларускага пашпарта.

Асобна лідарка будзе весці гаворку пра распрацоўку праграмаў рэабілітацыі для былых палітвязняў, дзяцей рэпрэсаваных і ветэранаў вайны ва Украіне і іх сем'яў.

«Мы ўпершыню выпраўляемся на Кіпр з нацыянальным візітам, і я радая, што размовы пра Беларусь тут будуць весціся на самым высокім узроўні. У прыватнасці, з прэзідэнтам краіны — ён адначасова ўзначальвае і ўрад — мы абмяркуем, як можна дапамагчы нашым палітвязням: тым, хто застаецца за кратамі, і тым, хто выйшаў на волю ды патрабуе рэабілітацыі. Таксама я вынесу на парадак дня шэраг пытанняў, актуальных для беларусаў Кіпра», — сказала Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Беларусы, якія часта ездзяць з Літвы на радзіму, робяць гэта не з-за любові да Лукашэнкі

Ціханоўская сустрэлася з кронпрынцам Нарвегіі

«Я раю Пракоп'еву і Усаву прыйсці, узяць які-небудзь напрамак і паказаць клас» — Вячорка адказаў на крытыку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Жора/адказаць/
10.04.2024
"Афіцыйны візіт" у якасці КАГО?  "Дэмакратычна лідара" абранага не недэмакратычных выбарах? Вы самі разумееце, які нонсэнс пішаце?

І ў дадатак, ці можна даведацца, хто-калі-дзе вызначыў такую пасаду, як абіраецца і мяняецца "дэмакратычны лідар"?
10.04.2024
яна навечна) яшчэ адна несменяемая. мала нам было аднаго... 

і  ніякая яна недэмакратычная, а наадварот. хіба ў іх ёсць свабода слова? хіба ёсць нармальная супраца з іншымі т.зв. апазіцыінымі структурамі і т.д.?
0
2 боты пара/адказаць/
10.04.2024
Адозва да ОСТ ад Беларусаў Кіпра, ) у яе па ходу, як у вусатага, які за што не возьмецца, атрымліваецца з дакладнасцю да наадварот. так і ў гэтай. вы дакладна падмецілі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031