Знайсці
09.04.2024 / 21:2516РусŁacБел

Ціханоўская: Беларусы, якія часта ездзяць з Літвы на радзіму, робяць гэта не з-за любові да Лукашэнкі

Святлана Ціханоўская пракаментавала магчымую папраўку ў законы Літвы, якая прапануе ўвесці новыя падставы для анулявання ДНЖ беларусаў у гэтай краіне.

Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што на гэты момант існуе толькі прапанова ўнесці папраўкі, але закона такога яшчэ няма. Сама Ціханоўская і яе Офіс на сувязі з дэпутатамі Сейма і спрабуюць іх пераканаць адмовіцца ад прыняцця паправак у такім выглядзе.

«Уцекачы ад палітычнага пераследу і так не могуць вярнуцца дадому, каб дапамагчы блізкім, наведаць пахаванне сваякоў або паказаць дзецям родныя мясціны. А тыя, хто можа перасякаць мяжу без страху апынуцца ў турме, робяць гэта не з-за любові да Лукашэнкі або падтрымкі ваеннай агрэсіі супраць Украіны, а па асабістых прычынах», — адзначае Ціханоўская.

«Размаўляючы з еўрапейскімі палітыкамі, я падкрэсліваю: важна ізаляваць рэжым Лукашэнкі, а не беларусаў», — адзначае дэмакратычная лідарка, звяртаючы ўвагу, што рэжым акурат хоча пасварыць беларусаў і літоўцаў, прыкладаючы для гэтага намаганні. І калі нейкія інцыдэнты ўзнікаюць, то беларускія дэмакратычныя сілы самі зацікаўленыя не менш за літоўцаў «выяўляць правакатараў і захоўваць добразычлівыя адносіны паміж людзьмі».

Пры гэтай нагодзе Святлана Ціханоўская звярнулася і да беларусаў:

«Не трэба ездзіць у Беларусь, калі гэта пагражае небяспекай! Добрыя намеры не вартыя таго, каб апынуцца за кратамі. Абмен дакументаў або здзелкі з нерухомасцю не зробяць вас шчаслівымі, калі не будзе магчымасці ўсім гэтым скарыстацца.

І ўжо тым больш не перасякайце мяжу, калі вы ўладальнік гуманітарнай візы або палітычнага прытулку.

Бо гэта не толькі сігнал для рэжыму звярнуць на вас павышаную ўвагу, але і падстава для дзяржаўных органаў Літвы ануляваць дазвол на часовае знаходжанне, калі вы пазначылі як падставу для яго выдачы немагчымасць вярнуцца ў сваю краіну».

Чытайце таксама:

У Сейм Літвы ўнеслі законапраект аб пазбаўленні ДНЖ беларусаў, якія часта ездзяць на радзіму

Колькі беларускіх фірмаў і іх работнікаў рэлакавалася ў Літву?

У Літве зарэгістраваныя 63 тысячы беларусаў з ДНЖ. Але з'явілася новая тэндэнцыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
5
2
Радыёглядач /адказаць/
10.04.2024
крокодил шенгена, што шэнген на пяць гадоў на закупы хочацца, аж пячэ?
0
Жора/адказаць/
10.04.2024
Радыёглядач , а вам не хочацца мець шэнген - для любым мэтаў? Для падарожжаў, закупаў, сустрэч з сябрамі і сваякамі, для паездак на канцэрты і замежныя музеі і архівы? Не хочацца? Не веру ў такі рэдкі выпадак.

Куды болей імаверна, што шэнген вам не патрэбны, бо вы самі даўно з'ехалі і субліміруеце сваю нянавісць да рэжыму ў нянавісць да тых, хто застаўся ў Беларусі. Выпадак класічны. Асноўная рэкамендацыя - раздзяляйце рэжым і народ. Калі заўважаеце, што пачынаеце пісаць дрэннае пра народ (папракаць яго прагай лепшага жыцця агулам і шэнгенам у прыватнасці), вяртайцеся да сапраўднай прычыны - рэжыму і факусуйцеся на ім.
0
политзек/адказаць/
12.04.2024
Это же надо , мозгов поди себе прикупи, гэбня...
это у дегенератов два "президента"...
а у нормальных беларусов - ОДИН.. точнее ОДНА.

а вашего Гауляйтера никто не выбирал.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031