Знайсці
09.04.2024 / 17:201РусŁacБел

Сілавікі затрымалі менеджарку па продажах Дар'ю Давыдзенка разам з мужам і сяброўкай

На запісаным сілавікамі відэа жанчына кажа, што разам з мужам і сяброўкай у верасні 2020 года яны «ўдзельнічалі ў несанкцыянаваных мітынгах, хадзілі па дарогах, фатаграфаваліся, рабілі сэлфі». 

Паводле інфармацыі «Медыязоны», гаворка ідзе пра Дар'ю Давыдзенка, яна працуе менеджаркай па продажах.

Сцвярджаецца, што муж і сяброўка Дар'і таксама затрыманыя, але ў відэа іх не паказваюць.

Напрыканцы відэа Дар'ю прымусілі сказаць, што іх «пакаранне будзе звязана з пазбаўленнем волі».

Чытайце таксама:

У Гомелі за «экстрэмізм» затрымалі буйнога бізнэсмена

У Брэсце за пратэсты 2020 года затрымалі барысту

Канал «Нафтана», звязаны з адміністрацыяй, пахваліўся, што яшчэ аднаго рабочага затрымалі і пасадзілі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
0
Закалебалі /адказаць/
09.04.2024
Затрымліваюць за сэлфі. Ужо не ведаюць, як яшчэ план па пасадках за палітыку выканаць, узяліся за дзяўчат, якія сэлфі робяць. А потым скардзяцца, што працаваць няма каму. Адна супрацоўніца нейкага міністэрства ныла, што прадаўцоў не хапае. Ну дык і не будзе хапаць, калі ўсіх садзяць за розныя дробязі тыпу сэлфі. "Сілавікі" працягваюць падрываць эканоміку Беларусі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031