Знайсці
09.04.2024 / 14:341РусŁacБел

У расійскім Саратаве спрабавалі падпаліць Музей гісторыі «спецыяльнай ваеннай аперацыі»

Ноччу невядомы разбіў у музеі акно і кінуў туды бутэльку з запальнай сумессю. Пажар патушыў дзяжурны супрацоўнік, піша Astra.

На месцы былі знойдзены пяцілітровая каністра і тры бутэлькі з невядомай вадкасцю.

У снежні музей ужо падпальвалі. Паводле версіі следства, злачынцам аказаўся 21-гадовы слесар з Тальяці Максім Кім.

Музей гісторыі «СВА» (так у Расіі называюць поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну) быў адкрыты ў ліпені мінулага года.

У аснове яго экспазіцыі — прадметы з калекцыі Гістарычнага парку «Расія — мая гісторыя», прывезеныя валанцёрамі грамадскіх арганізацый Саратава і вобласці, якія пастаянна выязджаюць на тэрыторыю Данбаса з гуманітарнай дапамогай, а таксама матэрыялы з сямейных архіваў вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Мінабароны Расіі заявіла, што збіла ракету «Нептун» каля Крыма

У МЗС РФ расказалі, што выкарыстоўваюць канал у Мінску для кантактаў з Украінай

Жыхары Вязьмы даўно казалі — ён абрынецца. Што вядома пра мост, які абваліўся на Смаленшчыне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
09.04.2024
И что, выяснилось, что г*вно не горит?

У аснове яго экспазіцыі — прадметы, прывезеныя валанцёрамі, якія пастаянна выязджаюць на тэрыторыю Данбаса
Вообще, это какой-то клинический случай - мародеры-эксгибиционисты.


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930