Знайсці
09.04.2024 / 19:022РусŁacБел

Палітвязень Жамчужны расказаў, як яго спрабавалі атруціць у ШІЗА ў калоніі ў Горках

Былы палітвязень Міхаіл Жамчужны ў выпуску ТОК расказаў, як зразумеў, што яго спрабуюць атруціць у ШІЗА, і як з гэтым змагаўся.

Міхаіл Жамчужны. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Міхаіл Жамчужны згадвае, што спроба атруціць яго і іншых асуджаных была, калі яго толькі перавялі ў штрафны ізалятар калоніі №9 у Горках.

«Аднойчы пры прыёме ежы я адчуў моцны прысмак шчолачы. (…) Пры кантакце шчолачы з кіслотным страўнікавым сокам адбываецца рэакцыя нейтралізацыі з выдзяленнем вялікай колькасці газаў. І ежа не пераварваецца, а пачынае гнісці», — тлумачыць Жамчужны.

Мужчына заўважае, што стаў вельмі ўважліва адносіцца да таго, што яму даюць есці, пасля таго, як у суседняй камеры загінуў асуджаны. Па словах Жамчужнага, гэты чалавек пасля ежы пачаў ванітаваць дзіўнымі выдзяленнямі. Яны пайшлі таксама і праз кішэчнік. Доктар, які гэта бачыў, быў вельмі здзіўлены, загадаў прыбраць і засыпаць усё хлёркай.

@tokbelarus Политзаключенный Жемчужный рассказал, как его пытались отравить в ШИЗО в колонии #тюрьма#белорусы#новостибеларуси#омон#провокации#политзаключенные#колония#заключенные#понятия#историиизжизни#милициябеларуси♬ Spooky, Quiet, Scary Atmosphere Piano - Bucyrus Audio

Як тлумачыць былы палітзняволены, шчолач у ежы — гэта рэшткі мыючых сродкаў. Калі з талерак і дробнага посуду яны падчас паласкання змываліся, то з вялікіх ёмістасцяў, з якіх раздавалася ежа, яны дрэнна прыбіраліся (Жамчужны мяркуе, што наўмысна) і назапашваліся на дне. У выніку зняволеныя з камер, якія апошнімі атрымлівалі ежу, мелі ў ёй вялікую колькасць шчолачы.

Камеру, у якой знаходзіўся мужчына, ён называе «камерай смяротнікаў» з-за таго, што яна якраз была апошняй падчас раздачы ежы. Акрамя таго, яна не была абсталяваная камерамі відэаназірання.

Па словах былога палітзняволенага, пасля таго, як ён адчуў дзіўны прысмак ежы, то ўзяў яе ўзоры, запатрабаваў ад пракуратуры выклікаць санстанцыю. Супрацоўнік апошняй прыйшоў, праверыў ежу і вызначыў факт атручвання. Ён жа правёў праверку прыгатавання ежы ў сталовай.

Былы палітзняволены адзначае, што пасля з ежай усё было нармальна.

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

«Мне прапаноўвалі за пачак цыгарэт уступіць у інтымную сувязь з іншым асуджаным»

Палітвязень Жамчужны: Мяне спрабаваў збіць сматрачы, за гэта іншыя зняволеныя апусцілі яго

«У Горках сабралі адкіды з іншых калоній». Сярод якога кантынгенту апынуўся Алесь Бяляцкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
19
7
Вирулайнен/адказаць/
09.04.2024
Прямо новый герой для блокбастера - и отравить, и трахнуть хотели, но выжил всем смертям на зло.
09.04.2024
Пры кантакце шчолачы з кіслотным страўнікавым сокам адбываецца рэакцыя нейтралізацыі з выдзяленнем вялікай колькасці газаў. 
NaOH (щелочь) + HCl (соляная из желудка) = NaCl + H2O. Откуда тут газ?

І ежа не пераварваецца, а пачынае гнісці
Ога. Поговорите с язвенниками, которые принимают ингибиторы для понижения кислотности, как у них пища гниет. У нас каждый и швец, и жнец, и химик, и физеолог.

Но конечно же никаких остатков моющих средств в еде быть не должно. Ясно, что там всем на все и на всех наплевать.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031