Знайсці
08.04.2024 / 20:3010РусŁacБел

З'явілася ВІДЭА, як абрынаецца мост над чыгункай у Вязьме

У сеціве з'явілася відэа, на якім зафіксаваны момант абрынання моста, які пралягаў цераз чыгуначныя каляіны ў Вязьме на Смаленшчыне. На ім акурат знаходзіліся грузавік і легкавая машына, якія разам з мостам упалі ўніз.

Відэа зроблена відэарэгістратарам машыны, якая акурат ехала на мост. На кадрах з відэарэгістратара відаць, што на мост неўзабаве павінен быў заехаць маршрутны аўтобус з пасажырамі.

У выніку здарэння, паводле найноўшых звестках, пацярпелі шэсць чалавек, пяцёра з іх, у тым ліку адно дзіця, шпіталізаваныя. Загінула адна жанчына, яна знаходзілася ў легкавой машыне. Пацярпелы кіроўца грузавога аўтамабіля — у цяжкім стане.

Паводле звестак тэлеграм-канала Mash, загінулая жанчына ехала забіраць сваё дзіця з дзіцячага садка, а яе муж цяпер ваюе супраць Украіны.

Пуцеправод абрынуўся на чыгуначныя шляхі. Рух цягнікоў там прыпынены. У момант здарэння на ўчастку цягнікоў не было, цяпер там праходзяць работы па расчыстцы шляхоў. Перагон, на якім адбылося здарэнне, з'яўляецца часткай чыгункі Мінск-Масква, па ім паміж Расіяй і Беларуссю могуць перавозіцца ў тым ліку і грузы вайсковага прызначэння.

Таксама з-за аварыі пашкоджаныя сістэмы газазабеспячэння, у выніку чаго без газу засталіся 69 юрыдычных асоб, 5 кацельняў і каля 8,8 тыс. мясцовых жыхароў.

Па факце абвальвання пуцеправода расійскі Следчы камітэт завёў крымінальную справу.

Мясцовае выданне «Важное в Смоленске» паведамляе, што «мясцовыя жыхары гадамі назіралі за разбурэннем моста».

Чытайце таксама:

На Смаленшчыне паваліўся мост, заблакаваны рух цягнікоў з Беларусі

На Балтыцы гарэў расійскі ракетны карабель — ГУР Украіны

Жыхары затопленага Орска выйшлі на мітынг з лозунгам «Пуцін, памажы!»

Мэр расійскага Арэнбурга заклікаў тэрмінова пакінуць дамы з-за небяспечнага ўзроўню вады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
7
Ха-ха
18
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5
1
гойда/адказаць/
08.04.2024
Это путинское сво возвращается на россию.
09.04.2024
Добра навіна
0
Ігрэк/адказаць/
09.04.2024
Таго, хто здымаў павіншуем з уродзінамі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031