Знайсці
08.04.2024 / 18:027РусŁacБел

На Смаленшчыне паваліўся мост, заблакаваны рух цягнікоў з Беларусі

У Вязьме Смаленскай вобласці паваліўся Панінскі мост. У выніку гэтага заблакаваны рух цягнікоў на лініі Масква-Мінск.

Са слоў мясцовых жыхароў, абваліліся чатыры пралёты, якія праходзілі над чыгуначнымі пуцямі Масква — Мінск. Рух з абодвух бакоў спынены. Таксама абарваныя правады электрасетак і пашкоджаная газавая труба. Пагрозы выбуху, папярэдне, няма.

Падчас аварыі пацярпелі людзі, якія знаходзіліся ў аўтамабілі і грузавіку, што ўпалі разам з мостам. РБК са спасылкай на МНС паведамляе, што загінула жанчына, якая знаходзілася ў легкавым аўтамабілі. Мужчына з грузавога аўтамабіля знаходзіцца ў цяжкім стане.

Збудаванне злучала частку горада з прамысловым цэнтрам. У 2018 годзе яго планавалі адрамантаваць, на гэта закладалі каля 10 мільёнаў расійскіх рублёў.

Чытайце таксама:

У Расіі зноў загарэўся аўтобус МАЗ

Мэр расійскага Арэнбурга заклікаў тэрмінова пакінуць дамы з-за небяспечнага ўзроўню вады

Паводка ў Орску развіваецца па «найгоршым сцэнары»

Расійскі Арэнбург можа пайсці пад ваду

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
1
1
a.hto.tam.idze/адказаць/
08.04.2024
Смаленск ужо бамбавалі, ці яшчэ не?
2
Камуніст Белай Русі/адказаць/
08.04.2024
Смаленск быў першаю сталіцаю савецкай Белоруссіі. Значыцца Смаленск наш!
1
бабруйчанін/адказаць/
08.04.2024
Цікава, 11 год таму ў Вязьме ад мясцовай аб " масквічах" у мінігатэлі пачул такое чьто і в Украіне ні чул .Працавала на чугунке ў Вязьме атрымлівала 40тр на той момант дзесці 1 200 $ Прыедналі да маскоўскай чыгункі скарацілі У гатэлі атрымлівае 15 т ( 500$)...)) масквічі гэта самае прыстойнае ад яе..І гэта паўсюль і ў Твері і ў Ноўгарадзе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031