Знайсці
08.04.2024 / 11:481РусŁacБел

Кніга Сашы Філіпенкі «Былы сын» нарэшце выйдзе і па-беларуску

«Мы будавалі, будавалі і, нарэшце, пабудавалі — «Былы сын» выходзіць па-беларуску ў выдавецтве «Гутэнберг»!!!», — напісаў пісьменнік у сваім фэйсбуку.

«Былы сын» — першая кніга Сашы Філіпенкі, якая выйшла ў 2014 годзе па-руску.

Фота: фэйсбук Сашы Філіпенкі

Галоўны герой рамана, падлетак Францыск ці проста Цыск, які трапіў у кому ў выніку масавай цісканіны на Нямізе ў маі 1999 года, прыходзіць у сябе праз дзесяць гадоў. І як высвятляецца, краіна ўсе гэтыя дзесяць гадоў таксама правяла ў коме.

Кніга была перакладзеная на дзясятак моваў, але па-беларуску яе не было.

Па-беларуску выйдзе таксама «Крэмулятар»

***

Саша Філіпенка. Фота з яго фэйсбука

Саша Філіпенка — таксама аўтар кніг «Крэмулятар», «Чырвоны Крыж», «Вяртанне ў астрог», «Цкаванне». Гэтыя раманы таксама перакладзеныя на многія мовы.

З 2004 да 2020 года Філіпенка жыў у Расіі, дзе працаваў у незалежных СМІ. Саша рэзка крытыкаваў і раней і цяпер улады Беларусі і Расіі, браў удзел у пратэстах у жніўні 2020 года ў Мінску.

Улетку 2023 года ў Вільні была пастаўлена яго п'еса «Ціхары» пра падзеі ў Беларусі ў 2030 годзе. Па сюжэце настаў апакаліпсіс, але нават ён не спыніў палітычных судоў, якія праводзяць у бункеры.

У студзені 2024 года ў Маскве спектакль па яго п'есе быў адменены.

У Беларусі супраць Сашы Філіпенкі заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

«Паверыў прапагандзе і палічыў, што я здраднік». Саша Філіпенка расказаў, што на яго напісаў данос ягоны ж дзед

На Сашу Філіпенку завялі крымінальную справу

Саша Філіпенка: Ці магчыма ўвогуле, каб усё вярнулася, стала як раней?

«Крэмулятар» Сашы Філіпенкі атрымаў прэстыжную літаратурную прэмію

Пісьменнік Саша Філіпенка распавёў пра цяперашні стан бацькі і падрабязнасці яго затрымання

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Влад/адказаць/
08.04.2024
Да хоть на иврите - ниачом, пустое графоманство!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031