Беларусь трапіла ў топ-10 краін свету з самым высокім узроўнем разводаў
Даследаванне праводзіла амерыканская кампанія Petrelli Previtera, якая займаецца пытаннямі сямейнага права. Яе супрацоўнікі падрыхтавалі спіс з дзесяці краін з самым высокім узроўнем разводаў у свеце і паспрабавалі выявіць прычыны гэтага.
Фота: Ananyaporn Sandee / vecteezy.com
У першай пяцёрцы рэкардсменаў па разводах апынуліся Мальдывы, Казахстан, Гуам, Расія і Малдова. Беларусь заняла 6-е месца з паказчыкам 3,7 развода на 1 тысячу чалавек. Даследчыкі лічаць, што такі ўзровень разводаў мае выклікаць трывогу.
Галоўнымі прычынамі развалу шлюбаў у краіне назвалі распіццё гарэлкі як частку культуры, што можа прыводзіць да алкагалізму і злоўжыванняў. А таксама такія праблемы, як беспрацоўе, беднасць, гвалт у сям'і і адсутнасць жылля ў выніку ўрбанізацыі.
Таксама адзначаецца лёгкасць вырашэння разводных пытанняў. Напрыклад, развод па ўзаемнай згодзе можа быць ухвалены на працягу 1-2 месяцаў пры ўмове, што ў шлюбе няма непаўналетніх дзяцей або маёмасных спрэчак.
Чытайце таксама:
Актывіст Максім Чарняўскі збіраўся стаць жанчынай, а цяпер ён — бацька двайнят у дэкрэце. Як так?
Мінчанкі ўпершыню выходзяць замуж у сярэднім у 27 гадоў. Мужчыны жэняцца крыху пазней
Статыстыка: сем'і радзей распадаюцца ў тых парах, якія да шлюбу не жылі разам