Знайсці
06.04.2024 / 13:13РусŁacБел

У Мастоўскім раёне ДТЗ з маршруткай. Дзевяць чалавек трапілі ў бальніцу

Адбылося сутыкненне з трактарам.

Cёння раніцай 41-гадовы кіроўца маршруткі Mercedes Брэст — Гродна на закругленні дарогі паблізу вёскі Жылічы рабіў абгон.

Ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з трактарам, які паварочваў налева, паведамляе СК.

На месца здарэння выехалі чатыры брыгады хуткай дапамогі: дзве фельчарскія і дзве доктарскія з Гродна і Мастоў.

У выніку ДТЗ пацярпелі 10 чалавек, з іх двое дзяцей-падлеткаў. Усе яны агледжаны медыкамі і атрымалі неабходную дапамогу на месцы. Дзевяць чалавек з рознымі траўмамі дастаўлены ў лячэбныя ўстановы Гродна (універсітэцкую клініку, дзіцячую клінічную бальніцу і БХМД), Мастоўскую ЦРБ.

Пацярпелыя атрымалі закрытыя чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы канечнасцей, носа, а таксама ўдары.

У стацыянарах працягваецца аказанне неабходнай медыцынскай дапамогі. Стан усіх пацыентаў расцэньваецца як стабільны, паведамляе Мінздароўя.

Следчыя звяртаюцца да відавочцаў ДТЗ з просьбай паведаміць наяўную інфармацыю па тэлефонах: (8-015-15) 3-78-34 і (8033) 370-43-18.

Чытайце таксама:

На трасе М1 кіроўца мікрааўтобуса загінуў пры сутыкненні з грузавіком

У Мазырскім раёне аўтобус сутыкнуўся з грузавіком. Загінула жанчына

У Докшыцкім раёне бульдозер пераехаў машыніста

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера