Знайсці
06.04.2024 / 11:5337РусŁacБел

Рудзік падвёў сумныя вынікі працы Каардынацыйнай рады: «Фарш у мясарубку назад не заматаеш»

Былы віцэ-спікер КР у сваім тэлеграме жорстка прайшоўся па эміграцыйнай ініцыятыве.

Ян Рудзік у «Току». Фота: «Наша Ніва»

«З самога пачатку як бы планавалася, што КР стане альтэрнатыўным цэнтрам сілы і яна мела для гэтага ўсе магчымасці, неаднаразова аб гэтым пісаў. І рабіў усё магчымае, каб гэта зрабіць», — адзначае ён

На жаль, па словах Рудзіка, КР не стала цэнтрам сілы, спікер і іншыя НДАшнікі спрабавалі праз зліў КР заняць больш выгаднае месца ў ужо дзейнай экасістэме, але нічога не атрымалася.

«Пакуль спрабавалі, кастрыравалі КР цалкам. КР без Офіса прэзідэнткі цяпер не можа зрабіць нічога. І пасля выбараў новы склад не зможа. Бо фарш у мясарубку назад не заматаеш», — канстатуе Ян Рудзік.

Замест прэзідэнткі для ўзмацнення маглі б паспрабаваць наладзіць канэкт з Палком Каліноўскага. Але ж далей падпісання мемарандуму справа не зайшла, звяртае ўвагу ён.

«Франак да нас прыязджаў. Сварыліся, адзін іншага не разумеем, бачанне сітуацыі і будучыні татальна рознае. Але канэкт ёсць і размова ідзе: Офіс падтрымаў наш збор на FPV-дроны, дзякуючы ім, хутка сабралі. І самі хаця б і два дроны, але ж перадалі. Ад КР зацікаўленасці і крокаў: ноль», — дадае Рудзік.

«Спікер і архітэктар КР Ягораў замест ПКК выдумаў паставіць на шлюбных генералаў Сахашчыка і Пракоп'ева. Ну-ну. Поспехаў», — іранізуе экс-віцэ-спікер.

Што да будучых выбараў, то, на яго думку, таксама нічога добрага не дачакацца: «Цяпер КР шчыльна асацыюецца выключна з гендарнымі квотамі. Нашыя людзі кансерватыўныя (дзякуй Богу), яны такое не разумеюць».

«Нават самае відавочнае: нейкую супрацу з парламентамі краінаў ЕС і Украіны не выпрацавалі. З дэпутатамі ўзаемадзейнічаў толькі я, дагэтуль падтрымліваю кантант з польскімі ПіСаўцамі. Але ж гэта не дзякуючы КР», — дадае ён.

З плюсаў:

  • Падчас выбараў спікера агучыў важныя тэзы, папулярызаваў кансерватыўна рэвалюцыйны і нацыяналістычны дыскурс з новых пляцовак.
  • Хтосьці пакатаўся па Бруселях і Вашынгтонах, паглядзелі свет і патусаваліся.
  • Магчыма, хтосьці дзякуючы КР знайшоў дадатковае фінансаванне для сваіх НДА. Але ж не факт.

Падсумоўваючы, Ян Рудзік ісці на выбары і ўвогуле марнаваць час «на гэтае шапіто» не раіць.

Ён кажа, што ПКК будзе развіваць «Шлях да волі» як дыялогавую і аб’яднаўчую пляцоўку.

«Калі не атрымліваецца ў грамадскіх актывістаў пабудаваць парламентарызм, яго прыйдзецца будаваць вайскоўцам. Поўнае адлюстраванне беларускага грамадства», — падсумоўвае ён.

Чытайце таксама:

У выбарчай камісіі Каардынацыйнай рады будзе свой Лазавік

«Правядзенне выбараў непадрыхтаванае». Офіс Святланы Ціханоўскай раскрытыкаваў Каардынацыйную раду

Каардынацыйная рада апублікавала графік сваёй выбарчай кампаніі

Ян Рудзік больш не віцэ-спікер Каардынацыйнай рады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
33
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
10
Абуральна
5
1
Барыс/адказаць/
06.04.2024
Влад, цябе гэта не датычыць, азіят
1
гусь/адказаць/
06.04.2024
бабруйчанін, бот, зноў ты са сваім рашысцкім копіпастам, ідзі хоць рукі памый ды адпачні ўжо)
1
бабруйчанін/адказаць/
07.04.2024
гусь, Гэта я у суседзей з Украіны пазычыл Яны трэці дзень абмяркоўваюць )) Яб і ні звярнул увагу калі б знаемы твар гэтага падраздзела сбУ кіраўніка НН ні надрукавала з узгадкай беларусаў.Мяне падобныя навіны з Украіна ні здзіўлялі і 10 год таму...пакуль беларусаў Беларусь " усуе ні згадваюць" ..Ты паспрабуй зняць " шоры " і маячкі на паўдневых суседзей налаштованныя каб пасля " ні разчаравацца" ні разгубіцца Дабранач
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031