Знайсці
05.04.2024 / 11:075РусŁacБел

Пра лётчыкаў, што разбіліся ў Баранавічах, здымуць мастацкі фільм

Здымкі запланаваныя на 2025 год.

Фота: Мінабароны

У Беларусі здымуць мастацкі фільм, прысвечаны героям Беларусі — ваенным лётчыкам маёру Андрэю Нічыпорчыку і лейтэнанту Мікіту Куканенку.

Сёння прадстаўнікі Міністэрства абароны Беларусі і Міністэрства культуры Беларусі правялі першую рабочую нараду, на якой абмеркавалі сцэнар фільма, акцёрскі склад і агульную канцэпцыю здымак.

Фільм носіць працоўную назву «Адно на дваіх». Здымкі запланаваныя на 2025 год, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Лётчыкі Андрэй Нічыпорчык і Мікіта Куканенка загінулі 19 мая 2021 года. Вайсковы самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130 падчас трэніровачнага палёту пацярпеў катастрофу. Андрэй і Мікіта вырашылі адвесці самалёт ад жылых дамоў. У лістападзе 2021 года ім было прысвоена званне Герояў Беларусі.

Чытайце таксама:

У Маладзечне здымаюць расійскае кіно. Гараджанам прапануюць ролі супрацоўнікаў ППС

Выйшаў працяг мультсерыяла «Марыля. У пошуках дзіўнікаў»

Vodblisk святкуе свой першы год

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Сымон/адказаць/
05.04.2024
Перад сцэнарыстам пастаўлена няпростая задача: паказаць подзвіг як дзеянні ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі, але ні ў якім разе не высвятляць прычын, якія прывялі да інцыдэнту. Бо непазбежна прыйдзецца выходзіць на хібы высокаша вайсковага начальства, прызначанага лукашэнкай па прынцыпу лаяльнасці і беспярэчнасці
0
Валентин/адказаць/
05.04.2024
[Рэд. выдалена]
05.04.2024
Их «крушение» было накануне посадки самолета с Протасевичем. И про то тоже снимут фильм? Связь налицо!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031