Знайсці
05.04.2024 / 10:211РусŁacБел

Золатавалютныя рэзервы выраслі за сакавік на 134 мільёны даляраў

Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 красавікам склалі 8 352,5 мільёна даляраў.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Месяцам раней золатавалютныя рэзервы краіны складалі 8 218,6 мільёна даляраў. За месяц ЗВР выраслі на 133,9 мільёна даляраў.

Золатавалютныя рэзервы растуць другі месяц запар. Сёлета яны скарачаліся толькі ў студзені. Тады рэзервы складалі 8 093,5 мільёна даляраў.

Прэс-служба Нацбанка на працягу апошніх гадоў не публікуе даныя аб структуры міжнародных рэзервовых актываў і не тлумачыць, чаму яны скарачаюцца або павялічваюцца.

Да канца года рэзервы павінны скласці не менш за 6 мільярдаў даляраў.

Чытайце таксама:

Цэны на золата працягваюць біць рэкорды

З 1 сакавіка сілавікі могуць блакаваць грашовыя пераводы і займеюць пастаянны доступ да банкаўскай інфармацыі беларусаў

Калаўр знайшоў пазітыў для беларускага рубля ў санкцыях 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Долбаки /адказаць/
05.04.2024
Эй невероятные, расскажите мне как работают санкции и закрытие погранпереходов?    
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031