Знайсці
05.04.2024 / 08:44122РусŁacБел

Навумчык адказаў Халезіну: Ні я, ні Пазняк не атрымлівалі ў эміграцыі ні цэнта сацыяльнай дапамогі

Экс-журналіст Радыё Свабода і радны БНР Сяргей Навумчык адрэагаваў у сваім фэйсбуку на інтэрв'ю Мікалая Халезіна, дзе той жорстка выказаўся пра Зянона Пазняка. Маўляў, лідар КХП — БНФ увесь час на эміграцыі жыве на вэлфэры (сацыяльнай дапамозе). Таксама ён раскрытыкаваў газету «Имя». Прыводзім допіс Сяргея Навумчыка цалкам.

Івонка Сурвіла, Зянон Пазняк, Васіль Быкаў, Сяргей Навумчык, Вячка Станкевіч у Празе 25 сакавіка 2000 года. Фота: Гісторыя Беларусі, vk.com

«Адносна словаў сп. Халезіна пра Пазьняка, які нібыта 30 гадоў сядзіць на вэлфары (сацыяльнай дапамозе), тлумачу:

ні Пазьняк, ні я (мы ішлі ў адным эміграцыйным кейсе) ніколі не атрымлівалі ні вэлфэру, ні якой-небудзь іншай сацыяльнай дапамогі. Гэтак жа, як і ні цэнту якіх бы тое ні было грантаў, за амаль 28 гадоў эміграцыі. 

Прадстаўніком Дзярждэпу ЗША ў ліпені 1996 нам было афіцыйна заяўлена, што калі нам дадуць палітычны прытулак (Белы дом вельмі гэтага не хацеў, бо давядзецца сварыцца з Масквой) — ні цэнту на ад дзяржаўных службаў, ні ад фондаў мы не атрымаем. Падрабязна пра тую гутарку я пісаў у адной са сваіх кніг.

Амэрыканскія палітыкі забываюць свае абяцаньні назаўтра, але тут яны трымалі слова.

Я таму ня ў першы раз абвяргаю заявы пра сацыяльныя выплаты і гранты, што гэта прынцыпова для разуменьня той сітуацыі, у якой мы з Пазьняком апынуліся ў першыя ж дні эміграцыі. 

На той момант мы былі адзінымі прафэсійнымі беларускімі палітыкамі ў замежжы (з вопытам шасьцігадовай парлямэнцкай дзейнасьці). І калі б было выдаткаванае хаця б мінімальнае фінансаваньне (якое ЗША прадстаўляла і прадстаўляе дзясяткам беларускіх апазыцыйных палітыкаў з вопытам куды больш сьціплым), хаця б на ўзроўні заробку прыбіральшчыцы ў якім офісе, — я б, напрыклад, ні на сэкунду не сыходзіў бы назад у журналістыку.

Сп. Халезін абвінавачвае Пазьняка ў тым, што ён не скарыстаў сваё імя на Захадзе ў інтарэсах Беларусі. Але я хачу нагадаць, што з самага пачатку дзейнасьці на эміграцыі мы з Пазьняком сутыкнуліся з надзвычай актыўным супрацьдзеяньнем з боку ня толькі Масквы і лукашыстаў, але і перафарматаванай апазыцыі.

Іх мэта (і тут яны выступалі адным фронтам) была ўліць у вушы заходнім палітыкам, што Пазьняк — ніхто, што гэта нацыяналіст (а на Захадзе «нацыяналіст» успрымаўся амаль як «фашыст»), аўтарытэт якога ў Беларусі на нулі. 

Сп. Халезіну як аднаму з заснавальнікаў «Хартыі» тое мусіць быць вядома як мала каму іншаму. 

Паўтараю: ні Пазьняк, ні я за 28 гадоў эміграцыі не атрымалі на палітычную дзейнасьць ні цэнту. 

Мне было б наздвычай цікава паглядзець, колькі гадоў пратрымаўся б, напрыклад, Аб’яднаны пераходны кабінэт ці Офіс Ціханоўскай пры нулявой фінансавай падтрымцы. Альбо — колькі месяцаў. Ці — дзён.

А Пазьняк, пры ўсім гэтым, у гэтыя дзесяцігодзьдзі ўзначальваў нацыянальна арыентаваную партыю, — па сутнасьці, адзіную, якая бескампрамісна выступала з антырасейскіх пазыцый, распрацаваў Канцэпцыю нацыянальнага Адраджэньня, напісаў і выдаў дзясяткі кніг. 

Што датычна іншых ацэнак сп. Халезіна, яны могуць успрымацца ў залежнасьці ад стаўленьня да нацыянальнага Адраджэньня.

Скажам, я лічу, што газэта «Имя», адным з кіраўнікоў якога быў сп. Халезін, займала антыадраджэнцкую, пралукашэнкаўскую і прарасейскую пазыцыю, а нехта іншы скажа, што гэта ня так (сп. Халезін якраз і заяўляе, што «Имя» нібыта ня мела прадузятасьці да беларускай мовы). 

Альбо — мы з Пазьняком ацэньвалі тое, што пісала пра нас «Имя» ў самы для нас драматычны час у 1996 як мэтанакіраванае цкаваньне — адзінае, што я лічыў гэта праявай асабістай антыпатыі, а Пазьняк — тактыкай КДБ, — але іншыя, цалкам дапускаю, могуць лічыць інакш. Маё права сьцьвярджаць, што «Имя» наносіла па нас з Пазьняком удары значна больш для нас адчувальныя, чым якая-небудзь «СБ». Але іншыя могуць сказаць, што гэта ўсяго толькі было імкненьне патрымаць нас «у тонусе». А трэція заявяць: так, тое было цкаваньне, але так вам і трэба.

Што тычыцца слоў пра станоўчую ролю Пазьняка толькі ў адкрыцьці Курапатаў, і пры гэтым (несумненна — сьвядома) ігнараваньня вызначальнай ролі лідэра БНФ у здабыцьці Незалежнасьці — дык гэта ўвогуле сьмешна.

Па-мойму, гэтую ролю прызнаюць нават афіцыйныя гісторыкі — у тых надзвычай рэдкіх выпадках, калі спрабуюць быць аб’ектыўнымі.

Чытайце таксама:

Вялікая гутарка з Халезіным — як прапаноўвалі адлёт Лукашэнку, пра Саннікава і журналістыку 90-х, тэатр і грошы

«Калі я для яго агент, чаму я павінны яго паважаць?» Халезін пра Пазняка

Халезін пра Tut.by: Гэта быў не феномен, а прадукт канфармізму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
65
Панылы сорам
9
Ха-ха
15
Ого
6
Сумна
3
Абуральна
8
0
Вопрос/адказаць/
09.04.2024
Бостон, а что ж ваши халезины, кичащиеся богатством, не помогли финансового политическим беженцам?
0
Пытанне /адказаць/
09.04.2024
Имя, навошта падаваць у суд на клоўнаў, якія да таго ж супрацоўнічаюць з КДБ, калі з іх можна проста пасмяяцца?
1
Ответочка/адказаць/
09.04.2024
Крокус, А когда Позняк обзывает направо и налево всех агентами и гэбней, не приводя никаких доказательств- это не негодник. не брыдота? Что Позняк сеет вокруг себя, тот он и получает. Он слишком заигрался, возомнил себя Мессией. 30 лет в Политике, на американском велфэре, квартира в Варшаве, никаких успехов по части "руха" и  мы должны благоговеть перед ним? С какой стати? Позняк- пустышка. Это уже многим ясно. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031