Знайсці
04.04.2024 / 20:383РусŁacБел

Расія з-за санкцый не спраўляецца рамантаваць НПЗ, пашкоджаныя Украінай

Украінская стратэгія ўдараў па расійскіх НПЗ прыносіць свой плён. УСУ не толькі змаглі вывесці з ладу 14% магутнасцяў для нафтаперапрацоўкі, але стварылі расейцам і больш працяглыя праблемы. На ўсіх 40 найбуйнейшых расійскіх заводах усталяванае заходняе абсталяванне: паправіць яго ці замяніць ва ўмовах санкцый няпроста, а то і зусім немагчыма.

Ніжагародскі нафтаперапрацоўчы завод. Фота ілюстрацыйнае

Удары ўкраінскіх дронаў, ад якіх сёлета пацярпела больш за дзясятак НПЗ, стварылі праблемы для нафтаперапрацоўчага сектара Расіі, расказалі Reuters не менш за 10 ягоных прадстаўнікоў.

Па іх словах, на кожным НПЗ ёсць заходняе абсталяванне, якое прадавалі і ўсталёўвалі амерыканская UOP («дачка» Honeywell International) і швейцарская ABB; іх спецыялісты таксама займаліся яго абслугоўваннем. Абедзве кампаніі спынілі працаваць у Расіі пасля таго, як Уладзімір Пуцін развязаў вайну супраць Украіны ў лютым 2022 года.

У якасці прыкладу праблем, якія ўзніклі, пяць крыніц Reuters расказалі пра паломку абсталявання на Ніжагародскім НПЗ (НОРСІ) «Лукойла» ў студзені гэтага года. Усяго ў снежні — студзені аварыі на НОРСІ, чацвёртым па магутнасці НПЗ Расіі, адбыліся на трох устаноўках, з-за чаго за першую дэкаду студзеня завод вырабіў толькі 60 000 тон аўтамабільнага бензіну, ці каля 44% ад прадукцыйнасці наяўных бензінавых працэсаў.

Калі аднавіць працу двух апаратаў часткова ўдалося да другой паловы студзеня, то першая ўстаноўка каталітычнага крэкінгу (КК-1) не працуе да гэтага часу і невядома, па словах крыніц Reuters, калі яе ўдасца паправіць.

Зрабіць гэта могуць толькі спецыялісты UOP. Інжынеры «Лукойла» спрабавалі знайсці запчасткі на замену зламаным, але ў іх нічога не атрымалася, сказаў блізкі да расійскай кампаніі чалавек.

КК-1 дазваляе выпускаць на НОРСІ каля 25% усяго аўтабензіну, або каля 1,2 млн тон у год. Праблема толькі пагоршылася, калі НОРСІ быў атакаваны ў лютым украінскімі дронамі, якім удалося пашкодзіць іншае абсталяванне, кажуць крыніцы Reuters.

Honeywell заявіла, што з лютага 2022 г. не давала ні прадукцыі, ні паслуг як НОРСІ, так і НПЗ кампаніі «Славянск Эка», які загарэўся ў выніку ўдару дрона 18 сакавіка. Акрамя таго, Honeywell з усіх сіл «спрабуе не дапусціць магчымага трапляння сваёй прадукцыі ў Расію праз трэція бакі».

У выніку нападаў беспілотнікаў у I квартале гэтага года было выведзена з ладу, па падліках Reuters, каля 14% расійскіх нафтаперапрацоўчых магутнасцяў. Спачатку Украіна атакавала нафтасховішчы: летам мінулага года дроны ўдарылі па аб'ектах у Белгарадзе і Варонежы. Але цяпер яна стала свядома біць па НПЗ, таму што ўсталяванае на іх заходняе абсталяванне Расіі цяпер будзе складана замяніць.

Са слоў дзвюх крыніц Reuters, «Лукойл» звяртаўся да дзвюх кітайскіх кампаній з просьбай адрамантаваць КК-1 на НОРСІ. «У Кітая ёсць патрэбная тэхналогія, — сказала адна з іх. — Але вельмі часта гэта будзе азначаць дарагую замену ўсёй устаноўкі замест нармальнага, таннага, рэгулярнага рамонту».

Калі магутнасць патоку дронаў захаваецца, а расійская СПА не павялічыць сваю эфектыўнасць і не будуць знойдзеныя нейкія іншыя спосабы абароны, Украіна будзе здольная зніжаць аб'ёмы выпрацоўкі на расійскіх НПЗ хутчэй, чым расійскія нафтавыя кампаніі будуць здольныя іх аднаўляць.

Чытайце таксама:

«Прачніцеся, ніхто вас не абароніць». Кіраўнік Татарстана не верыць у магчымасці расійскай СПА

Украінскія дальнабойныя дроны маюць сістэму навядзення як у крылатых ракет

У Расіі пракаментавалі сітуацыю з закупкамі беларускага паліва

Расія павялічвае імпарт бензіну з Беларусі з-за атак беспілотнікаў на расійскія НПЗ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
39
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1
8
Бобр/адказаць/
04.04.2024
Украина просит помощи США, взамен обещает остановить уничтожение НПЗ России. Как вариант США, в тайне передаст оборудование России) Иранские нпз как то работают
5
Paliašuk/адказаць/
04.04.2024
Старая добрая расеюшка ў армяку, тулупе, шапцы-вушанцы, з дурнямі на тройках з бубянцамі і дарогамі з верставымі слупамі, паштовымі станцыямі для замены коней, успетая Пушкіным, Тургеневым, Кальцовым, Талстым і Някрасавым ужо не за гарамі. Хочацца спытаць "куда летишь, русь-тройка?" Але лепш заспяваць пра будучыню эрэфіі без бензіну. Степь да степь кругом, путь далёк лежит. В той степи глухой замерзал ямщик.
3
ЯНКА/адказаць/
05.04.2024
Paliašuk, Вы добра пішаце. Між тым ужо цяперака многія аўты працуюць не на салярцы й бэнзыне. І электрамабілі, а ніяк ня коні, хутка выціснуць сваіх бэнзынавых паплечнікаў. :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031