Знайсці
03.04.2024 / 17:445РусŁacБел

Ціханоўская сустрэлася з кронпрынцам Нарвегіі

3 красавіка Святлана Ціханоўская ў рэзідэнцыі амбасадара Нарвегіі ў Вільні сустрэлася з кронпрынцам Нарвегіі Хоканам. Разам з ёй у сустрэчы з беларускага боку бралі ўдзел старшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка, былая палітзняволеная Ася Булыбенка, журналістка і аналітык Ганна Любакова.

 

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, Ціханоўская расказала нарвежскаму прынцу пра ўмовы ў турмах і пра тое, што шмат з якімі палітвязнямі, у тым ліку і з яе мужам Сяргеем Ціханоўскім, працяглы час няма аніякай сувязі. Ася Булыбенка дадаткова ілюстравала сітуацыю расказам пра асабісты досвед зняволення.

Ганна Любакова расказала пра рэпрэсіі супраць журналістаў і пра важнасць падтрымкі незалежных беларускіх медыя, якія супрацьстаяь расійскай прапагандзе ў Беларусі.

Франак Вячорка сфакусаваўся на тым, як у цяперашніх умовах працуюць дэмакратычныя сілы і грамадзянская супольнасць.

Кронпрынцу Хокану 50 гадоў, ён з цягам часу мае ўспадкаваць нарвежскі трон пасля свайго бацькі, цяперашняга караля Харальда V. Каралю Харальду ўжо 87 гадоў, а на троне ён знаходзіцца з 1991 года.

Чытайце таксама: 

«Мы не можам дапусціць, каб Беларусь ператварылася ў расійскую «камеру пакаранняў смерцю» — Ціханоўская

Ціханоўская ўзнагародзіла прэзідэнта Чэхіі Крыжам добрасуседства

Ціханоўская: Мы кажам «Дзень Волі», а разумеем, што ўся краіна апынулася ў закладніках

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
2
даведка/адказаць/
03.04.2024
Это он ему и подарил, новость о встрече чуть запоздала. Видите, у кронпринца часов нет, а у кронсоветника ё.
4
Жора/адказаць/
03.04.2024
Час спыняць гэты фарс. Маю на ўвазе пазіцыянаванне Ціханоўскай "лідаркай" нейкіх сіл, і пагатоў "дэмакратычных".
3
Нечапайболясне/адказаць/
03.04.2024
Жора, вы на каго батон уздумалі крышыць? тут вам зараз рэдактары накідаюць за каўнер артыкулаў пра "карысных ідыётаў". 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031