Знайсці
03.04.2024 / 11:1715РусŁacБел

Дорага-багата: як выглядае кватэра ў Мінску амаль за мільён даляраў

У «доме Чыжа» прадаецца кватэра за 995 тысяч даляраў. У аб’яве абяцаюць «стыль, раскошу і ўсходнюю класіку ў кожнай дэталі».

На продаж выстаўлена пяціпакаёўка на 11-м паверсе. Яе агульная плошча каля 310 квадратаў, жылая — амаль 205. А на кухні там лёгка змесціцца кватэра сярэднестатыстычнага беларуса — бо для прыгатавання і ўжывання ежы тут адведзены ажно 61 квадрат.

Фота з сайту realt.by

Ёсць тры спальні, чатыры санвузлы, пральны пакой, чатыры лоджыі з панарамнымі вокнамі і цудоўным відам на горад і два балконы.

Фота з сайту realt.by

Удакладняецца, што рамонт у кватэры рабілі ў 2019 годзе па спецыяльным дызайн-праекце. Выкарыстоўваліся толькі высакаякасныя дарагія матэрыялы. Мяккая мэбля выканана з масіву азіяцкіх парод дрэва. Шмат дэталяў, мэблі, дэкору выкананы пад заказ і прывезены з-за мяжы. 

Фота з сайту realt.by

Прадумана сістэма акустыкі і шумапрыглушэння. На падлозе ў пакоях італьянскі керамаграніт, у санвузлах — керамічная плітка. Па ўсёй кватэры падлога з падагрэвам. Дзве купалападобныя столі, адзін з купалаў у дыяметры складае больш за 3 метры. Дэкор столяў выкананы ручным роспісам вядомага мастака.

Фота з сайту realt.by

Заўсёды выглядае кранальна, калі ў аб'явах аб продажы элітнай нерухомасці ўдакладняюць, колькі трэба ісці да бліжэйшай станцыі метро.

Каб матываваць купіць кватэру, агенцтва нерухомасці паведамляе пра прыемную энергетыку там.

Дарэчы, гэта не самая дарагая кватэра, якую можна набыць у беларускай сталіцы. У тым жа доме — на вуліцы Старажоўскай, 6 — прадаецца чатырохпакаёўка плошчай 260 квадратаў за 1,8 мільёна даляраў.

@nashaniva Як выглядае кватэра ў «доме Чыжа» ў Мінску за мільён долараў #минск#минскновости#беларусьновости#новостибеларуси#немига#квартира#богатаяжизнь#продажаквартиры#беларусь♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Чытайце таксама:

Гэта самая танная кватэра ў Мінску

У Мінску за мільён рублёў прадаюць чатырохпавярховую кватэру. І гэта не цэнтр горада

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць кватэру з голымі сценамі. Голымі ў прамым сэнсе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
16
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6
3
бабруйчанін/адказаць/
03.04.2024
Федя Вальцман, )) Ты дакладна Вальцман?? землячок?? Падатак на нерухомасць абслугоўване на Лазурнам.....Ты мабыць з Лазурным у Херсонскай вобл пераблытал
0
Возвращение Будулая/адказаць/
03.04.2024
Цыганское барокко
Не будь ко мне жестоко
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
04.04.2024
это М.. Дизайнер)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031