Знайсці
02.04.2024 / 12:314РусŁacБел

Стральба ў школе ў Фінляндыі: адзін школьнік загінуў, двое атрымалі раненні. Стралку — 13 гадоў

Сёння раніцай у школе ў горадзе Вантаа, што ў ваколіцах Хельсінкі, адбыўся інцыдэнт са стральбой. Паліцыю выклікалі на месца здарэння прыкладна ў 9.08 раніцы, піша Yle.fi

Скрыншот відэа Helsingin Sanomat

Паводле звестак паліцыі, у выніку страляніны адзін школьнік загінуў, двое 13-гадовых параненыя. Паліцыя затрымала 13-гадовага падазраванага. Паліцыя таксама высвятляе, ці датычныя да здарэння іншыя асобы. Паліцыянты не каментуюць, якую зброю выкарыстаў нападнік.

Камісар па крымінальных справах Кіма Хіварынен заявіў, што паліцыя правяла буйнамаштабную аперацыю, у якой бралі ўдзел пяць кіраўнікоў следчых груп. Акрамя таго, да справы была прыцягнутая Цэнтральная крымінальная паліцыя. Паліцыя падазрае наўмыснае забойства і два замахі на забойства.

У 11:32 паліцыянты затрымалі стралка ў Хельсінкі. Затрыманы не аказаў супраціву. У яго знайшлі агнястрэльную зброю. 

Здарэнне адбылося ў будынку школы Ёкіранта. У навучальнай установе працуюць каля 90 чалавек.

Вучні доўгі час знаходзіліся ў класах, але каля 13 гадзін іх пачалі адпускаць дадому з бацькамі.

Чытайце таксама:

Шараговец Бундэсвера расстраляў чацвярых чалавек, у тым ліку адно дзіця, на поўначы Нямеччыны

Стральба на рынку ў Руставі (Грузія): чацвёра забітых, адзін паранены

У ЗША новы выпадак страляніны ў школе: некалькі параненых, нападнік застрэліўся

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
1
1
Патюпа/адказаць/
02.04.2024
Там солнца мало, нехватка витамина D провоцирует депрессии.
1
жэўжык/адказаць/
02.04.2024
Патюпа, і зброі ў людзей на руках да халеры. Статыстыка кажа, што Фінляндыя - адна з самых мілітарызаваных краін у свеце па колькасці адзінак зброі на душу цывільнага насельніцтва. Геапалітычная сітуацыя таго вымагае.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
03.04.2024
О, так это же самые счастливый и не депрессивный народ в мире!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930