Знайсці
02.04.2024 / 11:18РусŁacБел

Белы дом не звязвае Расію з выпадкамі «гаванскага сіндрому»

Разам з тым у Пентагоне пацвердзілі, што сімптомы «гаванскага сіндрому» былі адзначаныя падчас саміту NATO ў Вільні ў 2023 годзе.

Фота: Walter Bibikov / Getty Images

У вайсковым ведамстве і Белым доме адмовіліся казаць пра магчымае дачыненне РФ, піша Deutsche Welle.

У Белым доме адмовіліся каментаваць дачыненне Расіі да вядомых выпадкаў «гаванскага сіндрому». «Наколькі нам вядома, Дэпартамент Нацыянальнай разведкі не рабіў высновы, што да інцыдэнтаў датычная Расія», — заявіла журналістам на традыцыйным брыфінгу ў панядзелак прэс-сакратарка Белага дома Карын Жан-П'ер.

Раней у Пентагоне паведамілі, што сімптомы, якія атрымалі назву «гаванскі сіндром», былі адзначаныя падчас саміту NATO ў Вільні ў 2023 годзе.

«Я магу пацвердзіць, што высокапастаўлены чыноўнік Міністэрства абароны адчуў сімптомы, аналагічныя тым, пра якія паведамлялася пры анамальных інцыдэнтах са здароўем», — распавяла журналістам намесніца прэс-сакратара Пентагона Сабрына Сінгх.

Паводле яе інфармацыі, чыноўнік прысутнічаў на саміце, але не ўваходзіў у склад афіцыйнай дэлегацыі амерыканскага ваеннага ведамства.

Пры гэтым і Карын Жан-П'ер, і Сабрына Сінгх адзначылі, што пытанні аб магчымым дачыненні расійскіх спецслужбаў да інцыдэнтаў варта задаваць прадстаўнікам нацыянальнай разведкі ЗША.

ГРУ і «гаванскі сіндром»

Пад «гаванскім сіндромам» разумеюць сукупнасць шэрагу неўралагічных сімптомаў, якія ўключаюць галавакружэнне, млоснасць, галаўныя болі і праблемы са слыхам, якія ўпершыню назіраліся ў лістападзе 2016 года ў некаторых супрацоўнікаў пасольстваў ЗША і Канады і членаў іх сем'яў у Гаване.

У наступныя гады аналагічная сімптаматыка была выяўлена ў некалькіх сотняў амерыканскіх дыпламатаў, вайскоўцаў і супрацоўнікаў спецслужбаў у розных краінах свету, што прымусіла ўлады ЗША лічыць тое, што адбываецца, наступствам дзейнасці замежных спецслужбаў.

Сумеснае расследаванне CBS, Der Spiegel і The Insider выявіла сувязь некаторых выпадкаў узнікнення «гаванскага сіндрому» з дзейнасцю супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба УС РФ (ГРУ).

Некаторыя з пацярпелых апазналі па фатаграфіях расійскіх вайсковых разведчыкаў з вайсковай часці 29155, як людзей, якіх яны бачылі перад узнікненнем сімптомаў або адразу пасля іх. Таксама ў расследаванні адзначаецца, што звязаная з ГРУ вайскова-медыцынская акадэмія вывучала клінічныя эфекты, выкліканыя «гаванскім сіндромам», а адзін з ключавых удзельнікаў групы 29155 атрымаў дзяржаўную замову на распрацоўку акустычнай зброі.

Пры гэтым у студзені 2022 года ЦРУ прыйшло да высновы, што шматлікія выпадкі «гаванскага сіндрому» могуць мець натуральныя прычыны і ніяк не звязаныя з меркаванай варожай дзейнасцю іншых дзяржаў.

Чытайце таксама:

За «гаванскім сіндромам», пры якім амерыканскіх дыпламатаў калечылі невядомай зброяй, стаіць разведка Расіі

ЦРУ папярэдзіла Расію з-за «гаванскага сіндрому»

«Гаванскі сіндром» распаўзаецца па свеце: зачапіў ужо 200 амерыканскіх дыпламатаў і разведчыкаў

Амерыканскія дыпламаты ў Германіі паскардзіліся на «гаванскі сіндром». Ці ёсць тут расійскі след?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930