Знайсці
01.04.2024 / 15:25РусŁacБел

Мінадукацыі вызначыла даты цэнтралізаванага тэсціравання

Яно пачнецца з 27 мая.

Міністэрства адукацыі ўстанавіла тэрміны і пункты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання. Яны вызначаны пастановай ведамства №28 ад 12 сакавіка.

ЦТ па адпаведных прадметах пройдзе сёлета з 27 мая па 6 чэрвеня:

  • беларуская мова — 30 мая;
    руская мова — 30 мая;
    грамадазнаўства — 27 мая, 6 чэрвеня;
    матэматыка — 27 мая, 3 чэрвеня;
    біялогія — 27 мая, 3 чэрвеня;
    замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 27 мая, 3 чэрвеня;
    хімія — 27 мая, 6 чэрвеня;
    фізіка — 27 мая, 6 чэрвеня;
    гісторыя Беларусі — 27 мая, 6 чэрвеня;
    геаграфія — 27 мая, 3 чэрвеня;
    сусветная гісторыя (найноўшы час) — 27 мая, 3 чэрвеня.

Таксама прызначаныя рэзервовыя дні для правядзення ЦТ:

  • 19 чэрвеня можна будзе прайсці тэст па ўсіх прадметах;
  • 23 чэрвеня — другая дата для здачы экзамену па рускай і беларускай мовах;
  • 21 чэрвеня — па астатніх прадметах, якія ўваходзяць у спіс вучэбных прадметаў для правядзення ЦТ.

Час пачатку ЦТ, уключаючы рэзервовыя дні — 11.00.

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ неабходна з 9 па 22 красавіка (час працы пунктаў рэгістрацыі — з 9.00 да 19.00 (у суботнія (13 і 20 красавіка) дні — з 9.00 да 18.00).

Для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні абітурыенты павінны прайсці рэгістрацыю з 10 па 14 чэрвеня.

Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца з 1 ліпеня.

Цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе на тэрыторыі сарака ўстаноў адукацыі ў буйных раённых, абласных цэнтрах і сталіцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031