Знайсці
30.03.2024 / 14:012РусŁacБел

Былы трэнер брэсцкага «Дынама» прызнаўся, што траціць у Маскве да 500 еўра за месяц

«Калі я трачу больш €500 за месяц, гэта ўжо будзе шмат», — кажа Марцэл Лічка.

Фота: ФК «Дынама» Масква

Галоўны трэнер футбольнага маскоўскага «Дынама» Марцэл Лічка расказаў, колькі грошай ён траціць на жыццё ў Маскве, піша Championat.com

«Захаран [гуляе за «Рэал Сасьедад» — НН] распавёў, што траціць у Іспаніі € 2-3 тыс.? Гэта шмат! Чаму так шмат? (Смяяцца)

Калі я трачу больш €500 за месяц, гэта ўжо будзе шмат. У мяне абед і трэніроўка на базе. Магу схадзіць у краму і купіць прадукты дадому, каб прыгатаваць сабе вячэру. Я максімум трачу ў месяц у Маскве €500 — мне гэтага хапае», — сказаў чэшскі спецыяліст.

Лічка заняў пасаду галоўнага трэнера маскоўскага «Дынама» мінулым летам. Пасля 21 матча ў расійскай прэм'ер-лізе клуб мае 38 балаў і знаходзіцца на трэцім радку турнірнай табліцы.

У 2018-2019 гадах Марцэл Лічка трэніраваў брэсцкае «Дынама» і прывёў у 2019-м клуб да залатых медалёў у чэмпіянаце Беларусі, спыніўшы 13-гадовую гегемонію БАТЭ.

Нягледзячы на першае месца клуб вырашыў не працягваць кантракт з чэшскім трэнерам, і той перабраўся ў Расію, дзе трэніраваў «Арэнбург».

Чытайце таксама:

Беларускі футбаліст патаптаўся на другім, 17-гадовым. Стала вядома, як яго пакаралі

Грузія выйшла на чэмпіянат Еўропы па футболе. І гэта мегасенсацыя

Чаму зборная Японіі па футболе пачынае ўсе матчы ў дзіўны час? Гульня з КНДР стартавала ў 19:23

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
Правдоруб /адказаць/
30.03.2024
1700 белрублей в эквиваленте!) В маЦкве! ...нет хлеба, пускай едят пирожные!)
2
Я ў мамы какеіст/адказаць/
30.03.2024
Очэнь інцярэсна і пазнавацельна. В опшчэм я поняў, кабы ў Маскве ня здохнуць з голаду, трэба лахануць беларусцаў на 500€. І ваапшчэ інцярэсна дзе ў Квітнеючай друкуюць ентыя еўрыкі і чаму ў Маскве ваны трэба? Можыт мы праспалі і сіводня Пураціна падпісаў з натаўцамі ўсяобшчую капітуляцыю?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031