Знайсці
30.03.2024 / 10:4527РусŁacБел

Беларускі халаднік трапіў у топ найлепшых халодных супоў свету, абагнаўшы расійскую акрошку

У канцы сакавіка гастранамічны інтэрнэт-партал Taste Atlas прэзентаваў рэйтынг найлепшых халодных супоў усяго свету. У топ-20 трапіў і беларускі халаднік.

Фота: 1000i1koushyk.blogspot.com

Большая частка супоў еўрапейскія: прычым пяць — іспанскія. У спісе ёсць чатыры варыянты халодных супоў з бураком (літоўскі, латвійскі, польскі і беларускі).

Першае месца ў літоўскага Šaltibarščiai (даслоўна: халодны боршч), які набраў 4,3 бала з 5. Адзначаецца, што суп рыхтуецца з простых інгрэдыентаў, яго прыгатаванне не патрабуе шмат часу.

На другім месцы іспанская Porra Antequeranna (4,3 бала, ваколіцы андалусійскай Малагі), якая нагадвае гаспача і сальмарэху. Робіцца з таматаў, салодкага перцу, часныку, аліўкавага алею і хлеба.

На трэцім месцы ўласна Salmorejo (4,1 бала, Кордава, Іспанія), аднак ён лічыцца самым папулярным. Гэты суп больш густы і крэмападобны, чым гаспача. Дадаюць мясную нарэзку і яйкі.

На чацвертым месцы балгарскі Таратор (4,1 бала): Халодны суп з несалодкім тлустым ёгуртам, агуркамі, часныком, крапівой і арэхамі.

На пятым месцы французскі Vishyssoise (4,1) — крэмавы халодны суп з парэю, бульбы, булёна і вяршкоў.

Tasteatlas.com

Латвійская версія халадніка (Aukstā zupa) на восьмым месцы. У адрозненне ад літоўскага і беларускага туды дадаюць каўбасу.

Іспанска-андалусійскае гаспача на 10-м месцы з 3,7 бала.

Беларускі халаднік на 13-м месцы

«Халаднік — халодны суп з буракоў, які быў асноўнай стравай беларускай кухні з канца XVIII стагоддзя. Яго гатуюць з вараных буракоў, змяшаных з кефірам, агуркамі, зялёнай цыбуляй і кропам. Суп традыцыйна падаецца з лыжкай смятаны..», — гаворыцца ў анатацыі на сайце. Таксама ў Беларусі часам халаднік гатуецца на вадзе.

Адметна, што наш халаднік абышоў расійскую акрошку, у якой 14-е месца і 3,6 бала.

Чытайце таксама:

Самыя агідныя стравы ў свеце: што трапіла ў рэйтынг і ці ёсць там беларускае

Беларускія велікодныя традыцыі ў пытаннях і адказах

Шэф-кухар мінскай гімназіі назваў пяць любімых страў школьнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
48
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
11
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
30.03.2024
бабруйчанін, а бульбу з каноплямі еў?
1
бабруйчанін/адказаць/
31.03.2024
Максим Дизайнер, А чЬто ты тутака робішь " ліміта" маскоуская?? За " рагом" чырвонай плошчы ?? Эта дзе раней бассейн быу ці уніз да вялікага тєатра ?За якім рагом ?? Ты як усе " дызайнеры" на очках і на падмываніі сракі засяроджэн)).Мяне і 30 год таму і 40 год здіуляла фанабэрія " ліміты" маскоускай піцерскай ні чым ні падмацаваная
0
бабруйчанін/адказаць/
31.03.2024
дочка Максима Дизайнера, За бацьку максіма упісваешся?)) Добрая дачка Канапляную алею маеш на увазе??
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031