Знайсці
27.03.2024 / 17:282РусŁacБел

Следчы камітэт арыштаваў маёмасць 20 «аналітыкаў Ціханоўскай» 

Пра заканчэнне папярэдняга расследавання крымінальнай справы «ў дачыненні да 20 удзельнікаў экстрэмісцкага фармавання «аналітыкі Святланы Ціханоўскай» паведаміў 27 сакавіка аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта.

Паведамляецца, што «названыя асобы прымалі актыўны ўдзел у выпрацоўцы і рэалізацыі канцэпцыі дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, а таксама садзейнічалі ўзбуджэнню сацыяльнай варожасці і варажнечы ў грамадстве».

У спісе «экстрэмісцкіх аналітыкаў» Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Аляксандр Дабравольскі, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна.

Крымінальная справа перададзена ў суд, фігурантам інкрымінуюць чатыры артыкулы Крымінальнага кодэксу.

«З мэтай забеспячэння кампенсацыі нанесенай шкоды на маёмасць абвінавачаных, у тым ліку дарагія кватэры, дамы і зямельныя ўчасткі, накладзены арышт. У цяперашні час папярэдняе расследаванне скончана ў парадку спецыяльнай вытворчасці», — гаворыцца ў рэлізе Следчага камітэта.

Чытайце таксама:

СК завёў справы на 20 «аналітыкаў Ціханоўскай». Там ёсць і аналітыкі супраць Ціханоўскай

«Ну, так ужо і пасадзяць! Разбяруцца!» Андрэй Павук расказаў, як тэлефанаваў у Следчы камітэт адносна завочнага суда

Дабравольскаму, Ліберу і Жываглод завочна прысудзілі па 4 гады за зрыў рэферэндума

Завочна будуць судзіць гарадзенцаў Уладзіміра Хільмановіча і Сяргея Верамеенку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
15
5
Свецкі Леў/адказаць/
27.03.2024
Апошняя дзяўчына-аналітык прыгожая вельмі, амаль як Наста Роўда. Можа, хто ведае з матэрыялаў справы, як яе імя і ці вольная?
0
даведка/адказаць/
28.03.2024
Алеся Рудник, замужем и теперь блондинка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031