Знайсці
27.03.2024 / 16:41РусŁacБел

У Мінску можна будзе набыць газавыя балоны праз аўтаматы

У Мінску з'явяцца аўтаматы, у якіх можна будзе набыць балоны са звадкаваным газам, паведаміла прэс-служба Мінэнерга. Аўтаматы вырабляе РУП «Белгазтэхніка».

«Плануецца, што першы газамат, або аўтаматызаваную ўстаноўку для рэалізацыі балонаў са звадкаваным газам, адкрыюць у Мінску ўжо сёлета. З іх дапамогай спажыўцы змогуць мяняць пустыя балоны на новыя», — расказалі ў міністэрстве.

Гэта будзе пілотны праект, мэтай якога з'яўляецца вывучэнне попыту на новы від паслуг і вызначэнне аптымальных пляцовак для такіх аўтаматаў. Пакуль аўтаматы плануюць ставіць побач з АЗС, у буйных ГЦ і на рынках.

«Аўтаматызаваная ўстаноўка складаецца з прылады прыёму і выдачы балонаў і сістэмы аплаты. З дапамогай электроннага табло карыстальнік зможа выбраць неабходны па аб'ёме балон і расплаціцца банкаўскай картай. Усе камплектуючыя і праграмнае забеспячэнне, якія тут выкарыстаныя, — беларускай вытворчасці», — адзначылі ў ведамстве. 

Чытайце таксама:

Другая АЭС у Беларусі можа з'явіцца на поўдні краіны

Цэлы пасёлак у Гомельскай вобласці перавялі на ацяпленне электрычнасцю

«Расатам» выявіў загадкавую праблему Астравецкай АЭС. А Беларусь кажа, што катастрофы няма 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031