Знайсці
27.03.2024 / 12:551РусŁacБел

Нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання зменяцца з 1 красавіка

Нормы бяспошліннага ўвозу ў Беларусь тавараў для асабістага карыстання зменяцца з 1 красавіка, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

З 1 красавіка 2024 года спыняецца тэрмін дзеяння раней устаноўленых норм. У адпаведнасці з рашэннем Савета ЕЭК, да 1 красавіка 2024 года ўстаноўлены нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання, якія ўвозяцца наземнымі відамі транспарту, а таксама ў міжнародных паштовых адпраўленнях і перавозчыкам у адрас фізічных асоб, у памеры 1 тыс. еўра і 31 кг.

З 00:00 1 красавіка нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання складуць 500 еўра і 25 кг у дачыненні да тавараў, якія ўвозяцца наземным транспартам;

200 еўра і 31 кг у дачыненні да тавараў, якія ўвозяцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях і перавозчыкам у адрас фізічных асоб.

Што датычыцца тавараў для асабістага карыстання, якія ўвозяцца паветраным транспартам, норма бяспошліннага ўвозу не мяняецца і складае 10 тыс. еўра і 50 кг.

Дзяржаўны мытны камітэт просіць улічваць гэту інфармацыю пры перасячэнні мытнай граніцы.

Чытайце таксама:

Выраслі сутачныя за камандзіроўкі, якія не мяняліся 5 гадоў

З 1 красавіка павялічыцца базавая велічыня, якая не мянялася 5 гадоў

З 1 лютага крыху вырасце дапамога на дзяцей

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
0
алик/адказаць/
27.03.2024
заплаци два плацяжы 12+40руб, купи страхоуку (150зл на месяц), прастой на мяжы туды гадзин 15-20, назад як кали-2-10 гадзин. За выхадные ужо не паедзеш, трэба браць адгул адзин-два дни, паездка - гэта вяликае кола па киламетражы гэта палива (Брэст выключэнне). Ну у вынику - даволи шмат трэба выдаткаваць каб нешта прывезци
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031