Знайсці
26.03.2024 / 22:522РусŁacБел

Грузія выйшла на чэмпіянат Еўропы па футболе. І гэта мегасенсацыя

У серыі пенальці грузіны ў Тбілісі выйгралі ў Грэцыі — 4:2.

У групавым турніры да чэмпіянату Еўропы грузіны ў сваёй групе фінішавалі наогул чацвёртымі, следам за Іспаніяй, Шатландыяй і Нарвегіяй. Грэкі — чэмпіёны Еўропы ў 2004 годзе — трэцімі следам за Францыяй і Нідэрландамі.

Але дзякуючы турніру Ліга Нацый і тыя, і другія атрымалі шанец адабрацца на кантынентальнае першынство праз стыкавыя матчы. Так званы шлях С.

У паўфінальным матчы Грузія ў чацвер выйграла ў Люксембурга — 2:0. А Грэцыя ў Афінах разграміла Казахстан — 5:0.

А сёння Грузія і Грэцыя гулялі міні-фінал у Тбілісі.

Асноўны і дадатковы час скончыліся 0:0, а ў серыі пенальці Грузія без зоркі італьянскага чэмпіянату Хвічы Кварацхеліі, якога замянілі на 110-й хвіліне, выйграла 4:2.

Упершыню ў гісторыі Грузія (галоўны трэнер — экс-зорка «Баварыі», француз Вілі Саньёль) прабілася на топ-турнір. Яна будзе гуляць у адной групе з Партугаліяй, Турцыяй і Чэхіяй.

Беларусь у гэты час гуляла таварыскі матч з Мальтай, які скончыўся з лікам 0:0. Узровень.

Праз шлях А на чэмпіянат Еўропы прабіваюцца Уэльс і Польшча,

а праз шлях B — Украіна і Ісландыя.

Гэтыя матчы пачаліся ў 22:45.

Чытайце таксама:

«Мяне проста дадалі ў групу ў месенджары і скінулі квіткі» — беларускі футбаліст пра тое, як даведаўся пра выклік у зборную

Чаму зборная Японіі па футболе пачынае ўсе матчы ў дзіўны час? Гульня з КНДР стартавала ў 19:23

Украіна за 5 хвілін да катастрофы перавярнула матч з Босніяй, а Казахстан разгромлены

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
39
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
0
Крыптлунд/адказаць/
27.03.2024
Гэта для вас сенсацыя, а я не сумняваўся ў перамозе грузінаў. Трэба адзначыць, што ім пашанцавала, атрымалі самую слабую каманду з магчымых. Ні палякаў, ні валійцаў, ні ісляндцаў, ні, тым больш, украінцаў ім было б не перамагчы.
27.03.2024
А гэта не можа быць простай сенсацыяй, ці хаця б кіласенсацыяй? Ці толькі мега- ня менш? Калі так, то можна яшчэ назваць гігасенсацыяй. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031