Знайсці
26.03.2024 / 19:3912РусŁacБел

З помнікам паўстанцам 1863 года ў Вільні ўзнік нечаканы паварот. Яго могуць нават дэмантаваць

Помнік удзельнікам паўстання 1863-1864 гадоў у двары францішканскага кляштара ў Вільні пастаўлены незаконна, сцвярджае старшыня Камісіі гістарычнай памяці сталічнай гарадской рады Каміле Шэрайце-Гагелене. Пра гэта паведамляе Delfi.lt.

Помнік у памяць пра паўстанне 1863-1864 гадоў у Вільні. Фота: Наша Ніва

Чыноўніца адзначае, што камісія, якую яна ўзначальвае, разглядала гэтае пытанне летась, але не ўхваліла ўстаноўку помніка, пра што ініцыятару праекта паведаміла пісьмова.

«Камісія па гістарычнай памяці разглядала гэтае пытанне ў жніўні і, як і належыць, здаецца, цягам 10 працоўных дзён заяўнікі былі пастаўленыя ў вядомасць, што Камісія па гістарычнай памяці не дала згоды на ўстаноўку помніка.

Магу запэўніць, што заяўнікі былі праінфармаваныя па пазначаных кантактах. Названыя кантакты, якія былі ў заяве, што паступіла, пацвердзілі факт атрымання нашага неўхвалення і праінфармавалі пра гэта кляштар», — расказала Шэрайце-Гагелене.

Такім чынам, адзначае старшыня камісіі, можна канстатаваць, што помнік пастаўлены незаконна.

«Ён павінен быў атрымаць ухваленне не толькі з боку муніцыпалітэта, але і Дэпартамент культурнай спадчыны (ДКС) павінен быў ухваліць яго ўстаноўку, таму што гэта — тэрыторыя Старога горада і грамадская прастора», — сказала старшыня Камісіі па гістарычнай памяці і дадала, што рашэнне адносна далейшых дзеянняў павінен прыняць ДКС.

«Тут ёсць варыянты — можа быць прызначаны штраф або дадзены час на афармленне ўсіх гэтых дазволаў, ці нават дэмантаж помніка. Але тут ужо ДКС будзе вырашаць, якім можа быць пакаранне. (…) Пытанне яшчэ не закрытае», — сказала чыноўніца.

У сваю чаргу, прадстаўнікі кляштара сцвярджалі, што размаўлялі і з ДКС, і з Камісіяй па гістарычнай памяці з нагоды ўсталявання помніка, хоць пісьмовай згоды ні ад адной установы яны не атрымалі.

Урачыстае адкрыццё помніка паўстанцам у Вільні прайшло 22 сакавіка. Помнік пастаўлены ў гістарычным цэнтры, на тэрыторыі францішканскага кляштара, дзе за паўгода да пачатку паўстання адбыліся першыя рэлігійна-патрыятычныя антырасійскія маніфестацыі — таму месца выбрана зусім не выпадкова.

Скульптурная кампазіцыя цяпер стаіць перад касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Чытайце таксама:

У Вільні з'явіўся помнік паўстанцам — Каліноўскі і паплечнікі з жэстам клятвы

Хлопцы ў чорным і пытанні пра нацыянальнасць князёў ВКЛ. Як Уладзімір Арлоў усё ж выступіў у Вільні

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы не знайшоў груп ліцвіністаў, якія пагражаюць бяспецы краіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
18
Ха-ха
6
Ого
12
Сумна
9
Абуральна
14
3
Чорная ўдава/адказаць/
27.03.2024
Не здзіўлюся, калі Ціханоўская з Вячоркам удзельнічалі ў гэтым адкрыцці!
0
Мацей/адказаць/
27.03.2024
Паляўнічы за самагетамі , вось увогуле не. Абсалютная бдзура
0
Мацей/адказаць/
27.03.2024
Раска,эм, помнік цалкам цудоўны. Як гаворыцца:"Хто што хоча бачыць - тое і бачаць" 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031